АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Праваабаронцы просяць Лукашэнку памілаваць Міхаіла Жамчужнага

Праваабаронцы просяць Лукашэнку памілаваць Міхаіла Жамчужнага
17.07.2018
Шэраг беларускіх правабарончых арганізацый 17 ліпеня падпісаліся пад зваротам да кіраўніка краіны, у якім просяць памілаваць палітвязня Міхаіла Жамчужнага і вызваліць яго ад далейшага адбывання пакарання.



«Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, ацэньваючы разбіральніцтва справы ў судзе, заявілі пра тое, што пазбаўленне волі Міхаіла Жамчужнага было ўжыта ў парушэнне права на справядлівае судовае разбіральніцтва, гарантаванае артыкулам 60 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і артыкулам 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах; было заснавана на абвінавачаннях справакаваных прадстаўнікамі дзяржавы, а значыць — не з'яўляюцца злачыннымі дзеяннямі. У той жа час працягласць і ўмовы пазбаўлення волі абраныя відавочна непрапарцыйна правапарушэнню, у якім асоба прызнаная вінаватай.

Гэтыя абставіны дазваляюць нам лічыць М. Жамчужнага палітычным зняволеным на аснове Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця «палітычны вязень», распрацаванага ў тым ліку на аснове сфармуляваных Парламенцкай Асамблеяй Савета Еўропы крытэраў (рэзалюцыя ПАСЕ № 1900 (2012).

У сувязі з гэтым мы патрабавалі неадкладнага перагляду прынятага ў дачыненні да Міхаіла Жамчужнага судовага прысуду пры захаванні права на справядлівае судовае разбіральніцтва і ліквідацыі названых вышэй фактараў.

Да цяперашняга часу прысуд не перагледжаны», — адзначаеццца ў заяве.

Міхаіл Жамчужны адбыў ужо каля чатырох гадоў (тры гады і дзевяць месяцаў) з прызначанага судом пакарання. Як асоба пенсіённага ўзросту, ён адчувае ў зняволенні дадатковыя пакуты, акрамя абумоўленых самім фактам пазбаўлення волі.

Праваабаронцы таксама звяртаюць увагу, што "хоць М. Жамчужны і з'яўляецца злосным парушальнікам устаноўленага рэжыму адбыцця пакарання, але ўсе парушэнні апошняга часу звязаныя з асцярогай стаць ахвярай нефармальных адносінаў, якія склаліся сярод зняволеных пры папушчальніцтве адміністрацыі папраўчай установы, што, у сваю чаргу, расцэньваецца намі як форма жорсткага і бесчалавечнага абыходжання са зняволеным".

Пры гэтым асуджэнне і ўмовы адбыцця пакарання Міхаілам Жамчужным сталі прадметам абмеркавання на пасяджэнні Камітэта супраць катаванняў ААН у траўні 2018 года падчас прадстаўлення пятага Перыядычнага дакладу Беларусі. Сваю заклапочанасць сітуацыяй, якая склалася ў дачыненні да М. Жамчужнага, таксама неаднаразова выказвалі прадстаўнікі міжнародных і праваабарончых арганізацый, у тым ліку Еўрапейскі парламент і Камітэт супраць катаванняў.

Прадстаўнікі праваабарончых арганізацый звярнуліся да Лукашэнкі просьбай аб памілаванні Жамчужнага Міхаіла Ігаравіча і вызваленні яго ад далейшага адбыцця пакарання.
паволе Новы час


Дата стварэння навіны 17.07.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку