АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Беларус заплаціў мільён долараў, каб паўдзельнічаць у покерным турніры

Беларус заплаціў мільён долараў, каб паўдзельнічаць у покерным турніры
17.07.2018
І не выйграў нічога.

Беларус Мікіта Бадзякоўскі прыняў удзел у покерным турніры The Big One for One Drop. Каб трапіць на яго, неабходна было заплаціць $1 мільён уступнага ўнёску.

Турнір праходзіў у Лас-Вегасе. На яго запісаліся 27 чалавек.

Сума ўнёску складае мільён долараў, але і перамога ў турніры абяцае вельмі вялікія прызавыя.

За першае месца пераможца атрымоўвае $10 мільёнаў долараў, за другое — $6 мільёнаў, за трэцяе — $4 мільёны, за чацвёртае — $2,8 мільёна, за пятае — $2 мільёны.
Аднак беларус у выніку заняў толькі 18-е месца, піша НН.



Дата стварэння навіны 17.07.2018

Возврат к списку