АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Серыял пра Янку Купалу здымае рэжысёр кліпа «Как упоительны в России вечера»

Серыял пра Янку Купалу здымае рэжысёр кліпа «Как упоительны в России вечера»
17.07.2018
“Беларусьфільм” пачынае здымкі 4-серыйнага фільма пра Янку Купалу.

Рэжысёрам-пастаноўшчыкам гістарычнай драмы пра трагічны лёс народнага паэта Беларусі будзе акцёр і рэжысёр Уладзімір Янкоўскі, вядомы найперш сваімі рэкламнымі ролікамі і музычнымі кліпамі для Анжалікі Агурбаш, гурта RAGE, праектаў «Кипелов» («Я здесь»), «Белый орёл» («Как упоительны в России вечера») і Макса Каржа («Бессонница»), паведамляе Еўрарадыё.

Працоўная назва фільма — “Пакуль будзе неба” — крыху перароблены радок з верша Янкі Купалы “Не загаснуць зоркі ў небе”. Верш, напісаны ў 1911 годзе і мае прысвячэнне газеце “Наша Ніва”. Пакладзены на музыку Міколам Янчуком і Міколам Равенскім, у першай палове ХХ стагоддзя ён выконваўся як беларускі гімн.

Аўтар сцэнару фільма “Пакуль будзе неба” — Алёна Калюнова. Яе папярэднія працы — фільмы “Ба-бу” (2013) і “Інсайт” (2009).

Кінапраекту прысвоены статус нацыянальнага фільма. Першы здымачны дзень запланаваны на 20 ліпеня.




Дата стварэння навіны 17.07.2018

Возврат к списку