АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Чым цяпер займаецца былы лідэр АГП Анатоль Лябедзька

Чым цяпер займаецца былы лідэр АГП Анатоль Лябедзька
13.07.2018

У інтэрв'ю Свабодзе палітык расказаў, чым будзе займацца далей.

 


Анатоль Лябедзька, які 18 гадоў нязьменна кіраваў Аб’яднанай грамадзянскай партыяй, ужо амаль тыдзень знаходзіцца ў статусе шараговага партыйца. 

«Спадзяваньні, што змагу нарэшце адпачыць, ня спраўджваюцца. У мяне ёсьць пэўныя рэчы, якія я лічу неабходным працягваць, як мінімум на нейкую бліжэйшую пэрспэктыву. Найперш, гэта інфармацыйныя праекты на афіцыйным партыйным сайце: You-Tube-шоў „Бурбалкі“, экспэртны дыялёг „Прафэсійна аб актуальным“», — падзяліўся Лябедзька.

 

Былы партыйны лідэр кажа, што за гэтыя праекты ў яго існуе пэрсанальная адказнасьць. І таму кідаць іх пакуль ён не зьбіраецца.

 

«Гэта непалітычныя праекты. Пакуль мне не хацелася б іх агучваць. Так што будучыня для Анатоля Лябедзькі — гэта камбінацыя палітычных і непалітычных ідэяў», — прызнаецца былы старшыня АГП.

 

Як даведалася Свабода, адзін з гэтых праектаў — грамадзкая арганізацыя «Эўрапейскі дыялёг», якую нядаўна афіцыйна зарэгістраваў Лябедзька.

 

Ён згадвае, што ягоная бабуля пражыла 98 гадоў.

 

«Таму, спадзяюся, і ў мяне ёсьць шанец для нечага новага. Адразу скажу, што гэта ня бізнэс. Бо ў Беларусі для Анатоля Лябедзькі бізнэсу няма. Таму гэта будуць праекты і не палітычныя, і не бізнэсовыя».

 

На наступным тыдні палітык зьбіраецца адпачыць: «Хачу хоць на 4-5 дзён выехаць на Балтыйскае ўзьбярэжжа».


Дата стварэння навіны 13.07.2018

Возврат к списку