АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Маці Алега Сянцова напісала Пуціну прашэнне аб памілаванні

Маці Алега Сянцова напісала Пуціну прашэнне аб памілаванні
13.07.2018
Маці Алега Сянцова, якому прысудзілі ў Расеі 20 гадоў калоніі, звярнулася да Уладзіміра Пуціна з прашэннем аб памілаванні.

«Усе маці любяць сваіх дзяцей, хочуць ім свабоды і шчасця. Мне цяжка судзіць пра ступені віны свайго сына, хоць я ведаю яго як мірнага грамадзяніна і чалавека, захопленага сваёй прафесіяй – кінарэжысурай. Не буду Вас пераконваць у невінаватасці Алега, хоць сама ў гэта веру. Проста скажу, што ён нікога не забіваў. Ён ужо адседзеў чатыры гады ў турме. Яго чакаюць дзеці, малодшы сын пакутуе аўтызмам. Ім дрэнна без яго. Яны ніколі не будуць шчаслівыя без бацькі», – напісана ў прашэнні, якое апублікавала «Эха Масквы».

Людміла Cянцова просіць Пуціна праявіць міласэрнасць і не губіць жыццё яе сына і ягоных блізкіх.

Алег Сянцоў – украінскі кінарэжысёр, сцэнарыст і пісьменнік. Нарадзіўся ў Сімферопалі, жыў і працаваў у Крыме. Пасля анексіі паўвостраву Расеяй ён адмовіўся прыняць расейскае грамадзянства.

У доўгім паказальным працэсе, доказная база якога абапіралася на выбітыя пад катаваннямі паказанні сведкаў, Алега Сянцова прызналі вінаватым у стварэнні на тэрыторыі Крыму тэрарыстычнай супольнасці, падпале сядзібы арганізацыі «Расейская абшчына Крыму» і офісу «Адзінай Расеі» у Сімферопалі ды ў падрыхтоўцы шэрагу тэрарыстычных актаў на тэрыторыі Крыму. 25 жніўня 2015 года яго асудзілі на 20 гадоў строгага рэжыму.

14 траўня Сянцоў, які адбывае тэрмін у калоніі на Ямале, пачаў бестэрміновую галадоўку. Рэжысёр дамагаецца вызвалення 64 украінскіх палітвязняў, якіх утрымліваюць у Расеі ды анексаваным Крыме. Ён гатовы памерці, калі патрабаванняў не выканаюць.

11 траўня 2014 года Сянцоў выйшаў на акцыю пратэсту ў Сімферопалі супраць далучэння Крыму да Расеі. У той самы дзень ён быў затрыманы ФСБ як падазраваны ў тэрарызме і вывезены ў Маскву.

«Amnesty International» прызнала Сянцова палітвязнем і ініцыявала бестэрміновую акцыю падтрымання. Арышт Сянцова выклікаў абурэнне ў палітыкаў, дзеячаў культуры, праваабаронцаў ва ўсім свеце, паведамляе belsat.eu



Дата стварэння навіны 13.07.2018

Возврат к списку