АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Новы спосаб, як красці грошы з банкаматаў. Зламыснікаў хутка выкрылі

Новы спосаб, як красці грошы з банкаматаў. Зламыснікаў хутка выкрылі
13.07.2018
Увесну да сталічных праваахоўнікаў звярнуліся прадстаўнікі аднаго з банкаў: на панэлях двух банкаматаў нехта прасвідраваў адтуліны, аднак касеты з купюрамі заставаліся некранутымі.

 Пасля высветлілася, што гэта сляды няўдалых спробаў крадзяжу грошай, паведамляе прэс-служба МУС.

— Каб завалодаць наяўнасцю, зламыснікі спрабавалі выкарыстоўваць спецыялізаванае праграмнае забеспячэнне. Каб яго запусціць, неабходна было падлучыцца да электронных сістэмаў прылады выдачы грошай, папярэдне пашкодзіўшы корпус банкамата, — растлумачыў НН намеснік начальніка ўпраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій МУС Кірыл Вяткін.

Нелегальны софт прадаваўся на закрытых інтэрнэт-пляцоўках. Каб пераканаць патэнцыйных пакупнікоў у працаздольнасці праграмнага забеспячэння, яго стваральнікі апублікавалі відэаролік, у якім пакрокава распісалі здзяйсненне злачынства. Прадаўцы запэўнівалі, што іх метад дазваляе цалкам спустошыць банкамат.

Аператыўнікі ўпраўлення «К» МУС выйшлі на чацвярых падазраваных, жыхароў Мінска, якія за некалькі тысяч даляраў набылі праграму і паспрабавалі ёю скарыстацца, аднак давесці справу да канца не змаглі.

У пачатку ліпеня фігурантаў затрымалі. У дачыненні да іх УСК па г. Мінску распачата крымінальная справа па арт.14 і ч.4 ст.212 КК РБ («Замах на крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі ў асабліва буйным памеры») і па ч.1 арт.218 КК РБ («Наўмыснае пашкоджанне маёмасці»). Усе падазраваныя арыштаваныя. Следства працягваецца.



Дата стварэння навіны 13.07.2018

Возврат к списку