АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Севярынец паскардзіўся ў Генпракуратуру на канфіскацыю рукапісу другой кнігі «Беларусаліма»

Севярынец паскардзіўся ў Генпракуратуру на канфіскацыю рукапісу другой кнігі «Беларусаліма»
12.07.2018
Здарэнне адбылося, калі сустаршыня партыі БХД адбываў адміністрацыйны арышт за абарону Курапатаў у ЦІП на Акрэсціна.

Пра гэта палітык напісаў у сваім Фэйсбуку:

Адправіў у Генеральную пракуратуру заяву пра канфіскацыю рукапісу з другой кнігі «Беларусаліма» на сутках на Акрэсьціна:

«У перыяд з 30 чэрвеня па 10 ліпеня гэтага года я, Севярынец Павел Канстанцінавіч, пісьменнік, сябра Саюза Беларускіх Пісьменнікаў, адбываў 10 сутак адміністрацыйнага арышту за абарону Курапатаў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама (далей — ЦІП), у камеры № 9. 

5 ліпеня каля 09.00 падчас праверкі у мяне забралі 11 старонак рукапісу рамана „Беларусалім. Сэрца святла“, які я пісаў у камеры — старонкі фармату А4, спісаныя зялёнай шарыкавай ручкай. Рукапіс забралі, нягледзячы на мае пратэсты. У той жа дзень я напісаў заяву на імя начальніка ЦІП, якую перадаў дзяжурнаму на праверцы назаўтра, 6 ліпеня. Адказу на сваю заяву я так і не атрымаў, паведаляе Новы час.

Больш таго, на наступнай праверцы супрацоўнікі ЦІП дэманстратыўна раскідалі аркушы белай паперы з маіх рэчаў па ўсёй камеры і патапталіся па іх ботамі.

Паводле ўсіх нарматыўных дакумантаў, супрацоўнікі ЦІП не могуць канфіскоўваць асабістыя запісы — гэта мая маёмасць. Больш таго, паколькі я пісьменнік, гэта мой хлеб.

Факт канфіскацыі рукапісу і здзекаў я збіраюся данесці да як мага больш шырокіх колаў беларускай і міжнароднай грамадскасці. Лічу гэты факт барбарскім і абуральным.

Патрабую вярнуць мне рукапіс і пакараць асобаў, вінаватых у парушэнні маіх правоў».



Дата стварэння навіны 12.07.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку