АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

У Мінску прадаецца піва «Новичок»

У Мінску прадаецца піва «Новичок»
09.07.2018
У Мінску прадаецца піва «Новичок». І гэта не выпадковае супадзенне з назвай атрутнага рэчыва, паведамляе «Еўрарадыё».


Вытворца “Новичка” — расійская крафтавая браварня “Alaska” — рэкламуе яго так: “Чароўны смак зацягвае вашыя рэцэптары і свядомасць у нервова-паралітычную нірвану... Строга засакрэчана. Трамп не зможа нічога даказаць”.

Прадукцыя “Alaska” даволі шырока прадстаўленая ў мінскіх барах, што гандлююць крафтавым півам.

“Навічок” (Novichok) — назва некалькіх атручвальных рэчываў нервова-паралітычнага дзеяння, распрацаваных у СССР у 1970-я — 1980-я.

4 сакавіка 2018 года ў брытанскім горадзе Солсберы “Навічком” былі атручаныя колішні расійскі разведчык Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія. Абодва выжылі, але больш за месяц правялі ў лякарнях, прайшлі праз цяжкае лекаванне і рэабілітацыю. Здарэнне справакавала дыпламатычны крызіс паміж Вялікабрытаніяй і Расіяй.

Гатунак піва “Новичок” звараны ў пачатку траўня, то бок ужо пасля атручання Скрыпаляў.

9 ліпеня ў лякарні ў Солсберы памерла брытанка Дон Сцёрджэс. Паліцыя мяркуе, што некалькі дзён таму яе і яе сябра Чарлі Роўлі таксама атруцілі “Навічком”. Роўлі знаходзіцца ў лякарні ў крытычным стане.



Дата стварэння навіны 09.07.2018

Возврат к списку