АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

У Тайландзе ратавальнікі вывелі з пячоры чатырох падлеткаў

У Тайландзе ратавальнікі вывелі з пячоры чатырох падлеткаў
08.07.2018
Верталёт з выратаванымі дзецьмі адпраўляецца ў цэнтр правінцыі Чыанграй, 8 ліпеня 2018 год.

На поўначы Тайлянду чатыры з дванаццаці школьнікаў выведзеныя з затопленай пячоры. Пад зямлёй застаюцца дзевяць чалавек. Трынаццаць замежных дайвэраў і пяцёра тайскіх вайскоўцаў з адмысловага атрада марскіх апэрацый пачалі сёньня раніцай выратавальную апэрацыю.

Выведзеных на паверхню дзяцей зьмясьцілі ў палявы шпіталь. Затым на верталёце даставілі ў бальніцу горада Чыанграй.

Першапачаткова паведамлялася, што правядзеньне апэрацыі разьлічана да 21 гадзіны мясцовага часу. Паводле ацэнак ратавальнікаў, эвакуацыя ўсіх дзяцей, якія застаюцца пад зямлёй, можа працягвацца ад трох да чатырох дзён.

Улады заявілі, што дайвэры з усяго сьвету, у асноўным з Эўропы, бяруць удзел у выратаваньні. Таксама паведамляецца, што кожнага хлопчыка будуць суправаджаць два дайвэры, па меры іх паступовай эвакуацыі зь пячоры.

Хлопчыкі-падлеткі і іх трэнэр — усяго 13 чалавек — адправіліся ў паход у пячору 23 чэрвеня. У выніку рэзкага ўздыму ўзроўню вады пад зямлёй яны аказаліся заблякаванымі на вялікай глыбіні і на значнай адлегласьці (да 5 км) ад уваходу ў пячору, перадае радыё Свабода.



Дата стварэння навіны 08.07.2018

Возврат к списку