АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Уладзімір Някляеў зняўся з аднавяскоўцамі з косамі і сякерамі

Уладзімір Някляеў зняўся з аднавяскоўцамі з косамі і сякерамі
07.07.2018
Атмасфернае фота паэт выклаў у свой фэйсбук.


«Сёлетні парад 3 ліпеня Лукашэнка назваў найлепшым за ўвесь час ягонага (а гэта 24 парады!) прэзідэнцтва. Ну, можа быць, я ніводнага не бачыў. Але думаю, што парад мог быць яшчэ круцейшым, калі б у ім разам з кітайцамі ўдзельнічаў вось гэты партызанскі (на фота) атрад… Дарэчы, як бы вы яго назвалі? Усе партызанскія атрады ў Беларусі мелі назвы. «На Дразды!» не прапаноўваць, такая прапанова ўжо ёсць», — пажартаваў пад здымкам Някляеў.

 «Наша Ніва» патэлефанавала «камандзіру» атрада, каб запытацца, дзе быў зроблены фотаздымак.

 «Такое магло адбыцца ў любой беларускай вёсцы. І «зброя», што ў нас у руках, сведчыць пра тое, што не стаіць тэхніка на падворках, няма ў гаспадарцы трактарчыкаў і камбайнаў. Таму і даводзіцца цяжка працаваць віламі, косамі ды сякерамі, тымі прыладамі, якія перайшлі ў спадчыну ад прадзедаў», — адказвае паэт.

А канкрэтна ў гэтай вёсцы жыве радня Някляева.

«Я езджу ў розныя вёскі. На жаль, вёскі пусцеюць, працы няма, людзі едуць за лепшым жыццём у горад. Прападае вёска без працоўных рук! А сабраліся мы таму, што Лукашэнка заявіў, што гатовы прыватызаваць сельскую гаспадарку. Дык вось мы сабраліся пагутарыць пра тое, што пазнавата прынятае гэта рашэнне. Няма там ужо каму прыватызаваць».

Тым не менш, здымак аптымістычны, мяркуе Някляеў, бо «людзі ўсіх узростаў гатовы бараніць сваё».



Дата стварэння навіны 07.07.2018

Возврат к списку