АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Да Сянцова пусцілі сястру

Да Сянцова пусцілі сястру
05.07.2018
Стрыечная сястра ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова Наталля Каплан сустрэлася з ім у калоніі горада Лабытнангі. Пра першае за чатыры гады спатканне з братам яна распавяла Бі-бі-сі Украіна.


«Ён трымаецца, вельмі схуднеў, за час галадоўкі з 15 мая страціў 15 кг і вельмі пастарэў», — распавяла яна аб сваім візіце ў калонію «Белы мядзведзь» у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе.

Спатканне, па яе словах, працягвалася дзве гадзіны, як піша НН, размаўлялі па тэлефоне праз шкло, Сянцоў на сустрэчу прыйшоў сам.
«Яму ставяць кропельніцы, так званая падтрымальная тэрапія. Без іх ён бы не выжыў, ён гэта разумее. Прымусовага кармлення не было, але ён не выключае, што могуць такое прымяніць», - распавяла Каплан.

Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў, які знаходзіцца ў калоніі горада Лабытнангі (РФ), заклікае ўсіх не канцэнтраваць увагу на яго асобе і змагацца за вызваленне іншых палітвязняў, паведаміла яго сястра Наталля Каплан.

 

5 ліпеня сястра ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова ўпершыню за чатыры гады наведала яго ў калоніі "Белы мядзведзь "у Лабытнангі (РФ). Пра гэта яна распавяла hromadske.ua. Сястра Сянцова адзначыла, што спатканне было кароткатэрміновае, яны прагаварылі дзве гадзіны. Каплан распавяла рэжысёру пра акцыі ў яго падтрымку і што да яго галадоўцы далучыўся крымскі палітвязень Эмір-Усеін Куку.

 

"Алег вельмі ўдзячны, што так шмат дзеянняў вакол яго імя, што людзі не апускаюць рукі і працягваюць змагацца. Але разам з тым ён вельмі расчараваны, што вельмі мала ўвагі надаецца іншым палітвязням, і лічыць, што калі вызваляць яго аднаго, гэта будзе поўны правал", — сказала яна.

 Сястра палітвязня паведаміла, што ён просіць украінскага амбудсмена Людмілу Дзянісаву, незалежных лекараў, консулаў і ўсіх, хто спрабаваў да яго патрапіць, каб яны прыязджалі і да іншых палітвязням, паведамляе Новы час.

 

Яна таксама распавяла, што здароўе Сянцова сёння здавальняючае, яго стан змяняецца, аналізы не вельмі добрыя, але "нічога крытычнага няма".

 "Учора яму было вельмі дрэнна, сёння — нармальна. На спатканне ён прыйшоў сам. Стан пагаршаецца да вечара. Кажа, што яму цяпер значна лягчэй. Самы цяжкі перыяд — першыя тры тыдні галадання. Зараз яму ставяць кропельніцы. Без іх ён бы ўжо не выжыў. Спыняць галадоўку ён не збіраецца. Сказаў, што пойдзе да канца і верыць у перамогу. Настроены аптымістычна, верыць, што не проста так. І верыць у перамогу.

 

З забавак у яго тэлевізар, ён піша, рэдагуе свае старыя запісы. Просіць не адпраўляць яму кнігі, якіх у яго вельмі шмат".



Сянцоў быў прысуджаны ў РФ да 20 гадоў пазбаўлення волі 25 жніўня 2015 года. Расійскі суд прызнаў яго вінаватым у стварэнні ў Крыме тэрарыстычнай групіроўкі і кіраўніцтве ёю, замаху на набыццё выбуховых прылад і незаконным захоўванні агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў, двух тэрарыстычных актах і падрыхтоўцы яшчэ аднаго тэракту. Сянцоў сваёй віны не прызнаў.

 14 мая 2018 года рэжысёр абвясціў бестэрміновую галадоўку. Ён запатрабаваў вызваліць 64 украінскіх палітвязняў, але сябе ў спіс не ўключыў. 26 чэрвеня генеральны сакратар Савета Еўропы Турб'ерн Ягланд падаў афіцыйнае прашэнне прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну аб памілаванні Сянцова. Але ў Крамлі патлумачылі, што ліст Ягланда не можа служыць падставай для такой меры. Актывісты па ўсім свеце праводзяць акцыі з заклікам вызваліць рэжысёра.




Дата стварэння навіны 05.07.2018

Возврат к списку