АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Статкевіч адбывае суткі за 25 сакавіка, Кастусёва будуць судзіць

Статкевіч адбывае суткі за 25 сакавіка, Кастусёва будуць судзіць
04.07.2018
Палітык Мікалай Статкевіч, якога затрымалі ўчора, 3 ліпеня, ужо знаходзіцца на Акрэсціна, дзе адбывае раней атрыманы тэрмін у 10 сутак. Пра гэта Свабодзе паведаміла Марына Адамовіч, жонка палітыка.


«Мне пацвердзілі, што ён там. Зараз паеду на Акрэсціна, можа што больш даведаюся. Меркавана, ён адбывае 10 сутак за 25 сакавіка. Тады яго ўзялі раніцай каля дома, а ўвечары выпусцілі, але аказваецца, ён не адбыў тэрмін. Мы абскарджвалі тое затрыманне ў пракуратуры, але нават адказу не атрымалі. Цяпер у іх такая тактыка : адтэрміноўваюць пакаранне і садзяць, калі ім трэба», — сказала Марына Адамовіч.

Паводле намесніка старшыні партыі БНФ Аляксея Янукевіча, лідара партыі БНФ Рыгора Кастусёва будуць судзіць сёння ў Маскоўскім раённым судзе. Пра гэта Янукевічу паведамілі ў часовым ізалятары Мінскага раёну, дзе трымаюць Рыгора Кастусёва. Аляксей Янукевіч мяркуе, піша Новы час, што судзіць Кастусёва будуць за ўдзел у пікеце ў Курапатах.

Таксама, паводле звестак праваабарончага цэнтру «Вясна», 4 ліпеня мусіць адбыцца суд на актывістам Максімам Вінярскім, якога затрымалі 3 ліпеня на вуліцы Талбухіна.

Астатніх актывістаў і назіральнікаў, якіх затрымалі ў той жа дзень на Талбухіна, паводле «Вясны», увечары 3 ліпеня вызвалілі без складання пратаколаў.



Дата стварэння навіны 04.07.2018

Возврат к списку