АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Прэм’ер Літвы: Магчыма, Менску не ўдасца завяршыць праект БелАЭС

Прэм’ер Літвы: Магчыма, Менску не ўдасца завяршыць праект БелАЭС
03.07.2018
Літва спадзяецца, што Беларусі не ўдасца канчаткова рэалізаваць праект Беларускай АЭС у Астраўцы.


Пра гэта заявіў прэм’ер суседняй краіны Саўлюс Сквярняліс.

Ён спадзяецца, што рашэнні цяперашняга літоўскага ўраду і парламенту, якія закрываюць паступленне электраэнергіі з АЭС у Літву, стануць гарантыяй таго, што праект стане эканамічна нявыгадным.

У інтэрв’ю радыёстанцыі Саўлюс Сквярняліс заявіў:

«Мы выдатна разумеем, што казаць пра іншых спосабы, калі ідзе гаворка пра тое, што ў бліжэйшы час будзе прывезенае паліва і будуць загружаныя касеты ў станцыю, складана. Аднак тое, што зроблена, і тэхнічна, і палітычна, мяркую, дазваляе меркаваць, што гэты праект, які не з’яўляецца бяспечным, на нашую думку, не атрымаецца завяршыць. Калі гэта паспрабуюць зрабіць, то эканамічна гэта будзе нявыгадна і складана».

Таксама Саўлюс Сквярняліс раскрытыкаваў урад кансерватара Андрюса Кубілюса (дзейнічаў у 2008-2012 гадах), які на думку палітыка, займаўся «калабарацыянізмам» з Беларуссю.

Літва абяцае блакаваць імпарт электраэнергіі з БелАЭС.

У Менску адказваюць, што будаўніцтва БелАЭС вядзецца з захаваннем нормаў бяспекі. Беларусь спадзяецца, што першы рэактар станцыі будзе гатовы да прамысловай вытворчасці электраэнергіі да канца 2019 года, а другі пачне дзейнічаць з сярэдзіне 2020 года. Будаўніцтва фінансуе расіейскі ўрад.

Паводле belsat.eu



Дата стварэння навіны 03.07.2018

Возврат к списку