АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Міністэрства адукацыі: Падставы для адлічэння актывіста «Моладзі БНФ» адсутнічаюць

Міністэрства адукацыі: Падставы для адлічэння актывіста «Моладзі БНФ» адсутнічаюць
30.06.2018
У канцы мая «Моладзь БНФ» паведамляла пра выпадак ціску на свайго актывіста, навучэнца сацыяльна-гуманітарнага каледжа Аляксандра Маскалёва, якому пагражалі выключэннем з каледжа з-за дзейнасці ў арганізацыі.


Пасля гэтага выпадку кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў асабіста сустрэўся з дырэктарам каледжа, але дакладнага адказу пра сітуацыю так і не атрымаў. 6 ліпеня лідар БНФ наведаў Міністэсртва адукацыі, дзе пра гэтую сітуацыю асабіста паразмаўляў з міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам і перадаў яму афіцыйны зварот і рашучы пратэст з нагоды такіх пагроз у бок актывістаў Моладзі БНФ.

28 чэрвеня прыйшоў адказ ад Міністэрства адукацыі з подпісам міністра адукацыі Ігара Карпенкі, у якім адзначаецца, што падставы для адлічэння Аляксандра Маскалёва па ініцыятыве ўстановы адукацыі адсутнічаюць. Таксама ў адказе міністэрстве адукацыі адзначаецца, што куратар вучэбнай группы Дзэн А.Л і выкладчык Епіхава Я.А не пацвердзілі той факт, што з іх боку ў адрас Маскалёва гучалі пагрозы, але разам з тым адміністрацыяй каледжа праведзены гутаркі з выкладчыкамі, куратарамі вучэбных груп аб карэктных паводзінах у дачыненні да навучэнцаў.



Дата стварэння навіны 30.06.2018

Возврат к списку