АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Чаму пра сітуацыю ў Курапатах маўчаць дзяржаўныя СМІ?

Чаму пра сітуацыю ў Курапатах маўчаць дзяржаўныя СМІ?
28.06.2018
Пісьменніца і актывістка БХД Галіна Каржанеўская выказала сваё меркаванне, як можа быць вырашана сітуацыя з рэстаранам у Курапатах.

Галіна Каржанеўская: На мой погляд, патрэбны нейкія перамовы, каб разам з прадстаўнікамі бізнесу выпрацаваць агульнапрыняты варыянт. Асабіста я лічу, што рэстарану, які пабудавалі ля месца масавых расстрэлаў у 30-я гады, трэба найперш змяніць профіль будынка. Чаму абавязкова трэба, каб гэта была забаўляльная ўстанова? І тут ёсць варыянты. Уладальнікі рэстарана павінны падумаць, як з найменшымі фінансавымі стратамі выйсці з гэтай няпростай сітуацыі, у якую, дарэчы, самі сябе і загналі. Але калі ўжо склалася так, як склалася, то трэба лічыцца і з грамадствам, паведамляе радыё Рацыя.

- А ці павінны тут сказаць сваё важкае слова прадстаўнікі ўлады? 

- Мы ж бачым, што зараз усе гэтай тэмы пазбягаюць і перакідваюць яе з аднаго ведамства на іншае. Маўляў, мы тут не вінаваты, шукайце праўду ў іншым месцы. Ніхто не хоча на сябе браць адказнасць за тое, што ўсё так адбылося. І зараз заплюшчылі вочы на тое, што адбываецца. Чаму, напрыклад маўчаць пра сітуацыю ў Курапатах дзяржаўныя СМІ і, у прыватнасці, тэлебачанне? Нельга зрабіць сюжэт пра гэта, паспрабаваць разабрацца? Я не ведаю, чым уся гэтая сітуацыя скончыцца, але, спадзяюся, што кампрамісны варыянт будзе знойдзены. 




Дата стварэння навіны 28.06.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку