АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Чаму выбаршчыкі не адвярнуліся ад Лукашэнкі і Пуціна, калі тыя памянялі каханак?

Чаму выбаршчыкі не адвярнуліся ад Лукашэнкі і Пуціна, калі тыя памянялі каханак?
26.06.2018
Тыднёвік «Do Rzeczy» друкуе інтэрвію з пісьменьнікам Пшэмыславам Славіньскім, які выдаў сваю кнігу пад назваю «Жанчыны дэспатаў».

фота: Беларуская праўда
Гаворка ідзе пра жонак і каханак розных дыктатараў. Пачынаецца размова з тэмы сыфілісу Ўладзіміра Леніна. Хто заразіў правадыра рэвалюцыі, да канца невядома. Некаторыя кажуць, што ён атрымаў хваробу ў падарунку ад дзьвюх кракаўскіх прастытутак, іншыя – што прывёз яе з Англіі, паведамляе Польскае радыё. Верагодней за ўсё яго заразіла прастытутка, якую звалі Груша. Іх любоўны саюз працягваўся каля двух гадоў.

А вось Сталін шчыра кахаў толькі сваю першую жонку Кацярыну Сванідзэ, якая памерла ў маладым узросьце. Пасьля яе сьмерці пачаліся масавыя рэпрэсіі супраць мільёнаў людзей. Пазьнейшыя жонкі Сталіна зьдзяйсьнялі самагубства, як Алілуева або проста зьнікалі, як Роза Кагановіч.

Мала вядома пра эратычнае жыцьцё Адольфа Гітлера. Ён сам казаў, што адзіная жанчына, якую ён кахае, гэта Германія. Адны лічылі, што экстаз ад поўнай улады яго поўнасьцю задавальняе, іншыя шапталі чуткі, што ён пакутуе ад імпатэнцыі. Яго падазравалі ў шматлікіх сэксуальных адхіленьнях. Факт, многія яго каханкі зьдзейсьнілі самагубства або прапалі ў таямнічых абставінах.

Ленін і Крупская
Італьянскі дыктатар Бэніта Мусаліні быў эратаманам. У яго былі сотні каханак. Рамантычная гісторыя зьвязаная з яго апошняй каханай Клярай Пэтачы. Калі Мусаліні напрыканцы вайны быў затрыманы, яна добраахвотна здалася разам з ім. Жанчына ўмаляла, каб забіць яе разам з каханым. Што і было зроблена. Іх абодвух расстралялі ў красавіку 1945 г.

Легенды ходзяць пра сэксуальны тэмпэрамэнт Фідэля Кастра. «The New York Times» пісаў, што ў яго былі адносіны з 35 тыс. жанчын. Гэта, канешне, перабольшаньне, але невялікае. Асабліва ён любіў бляндынак – на Кубе дэфіцытны тавар.

Кацярына Сванідзэ

Пазьней журналіст вяртаецца ў нашу частку Эўропы. Чаму выбаршчыкі не адвярнуліся ад Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна, калі тыя памянялі сваіх каханак на маладзейшы экзэмпляр? Таму што Расея і Беларусь – гэта сьвет, дзе ўладараць свае правы і схемы, – кажа Пшэмыслаў Славіньскі. Там лічыцца нармальным, што пасьпяховы мужчына мяняе сваю палавіну на лепшую (чытай маладзейшую) мадэль. Гэта не выклікае таксама супраціву царквы, паколькі царква і дзяржава – адзінае цэлае.



Дата стварэння навіны 26.06.2018

Возврат к списку