АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Жахлівы weekend ў Беларусі: 161 п’яны кіроўца, 441 ДТЗ, 3 трупы

Жахлівы weekend ў Беларусі: 161 п’яны кіроўца, 441 ДТЗ, 3 трупы
25.06.2018
За гэтыя мінулыя выходныя супрацоўнікі ДАІ затрымалі 161 кіроўцу ў стане алкагольнага ап’янення, злавілі 330 чалавек без правоў. Рэкорды бʼюць тыя, хто перавышае хуткасць – аштрафавана 2254 кіроўцы.


У 19 ДТЗ 21 чалавек атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці, а 3 асобы загінулі.

У суботу пад Бабруйскам легкавушка выехала на паласу сустрэчнага руху і сутыкнулася з цяжкавіком. Кіроўцу легкавушкі шпіталізавалі. Але раніцай у нядзелю ён памёр ад атрыманых траўмаў.

Фота: mvd.gov.by
Прыкладна а 20 гадзіне пад Менскам жанчына трапіла ў ДТЗ на матацыкле. Як паведамляе ДАІ, яна не справілася з кіраваннем і наехала на адбойнік. У выніку жанчыну шпіталізавалі, а яе 15-гадовы сын, які ехаў ззаду, памёр на месцы здарэння.


Фота: mvd.gov.by
У гэты ж час у вёсцы Брожка, што пад Бабруйскам, 17-гадовы кіроўца мапеду таксама не здолеў утрымаць кіраванне, зʼехаў у кювет і ўдарыўся галавой аб слуп ЛЭП. Нягледзячы на тое, што хлопец быў у шаломе, атрыманая траўма была несумяшчальная з жыццём, паведамляе belsat.eu



Дата стварэння навіны 25.06.2018

Возврат к списку