АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Латвія забараніла навучанне на рускай мове ў прыватных ВНУ

Латвія забараніла навучанне на рускай мове ў прыватных ВНУ
22.06.2018
У чацвер Сейм Латвіі прыняў у канчатковым чытанні папраўкі да закона аб ВНУ, якія прадугледжваюць забарону на навучанне на рускай мове ў прыватных ВНУ і каледжах, піша Delfi.


Міністэрства адукацыі і навукі краіны прапануе дазволіць ВНУ і каледжам, якія рэалізуюць праграмы навучання на мове, якая не адпавядае патрабаванням закона, працягнуць іх рэалізацыю да заканчэння тэрміну акрэдытацыі праграм. Аднак пасля 1 студзеня 2019 года прыём студэнтаў на такія праграмы не будзе дазволены.

Згодна з дзеючым законам, на замежнай мове дазваляецца весці навучанне па тых праграмах, дзе гэта неабходна для дасягнення мэтаў навучання (моўныя і культурныя праграмы).

Як растлумачылі агенцтву LETA у міністэрстве, змены, якія рэгулююць ужыванне моваў у прыватных ВНУ, ідуць за нядаўна зацверджанымі папраўкамі ў закон аб адукацыі, якія прадугледжваюць паступовы пераход на навучанне толькі на дзяржаўнай мове ў сярэдняй школе.

Да гэтага часу закон аб ВНУ рэгуляваў выкарыстанне моў толькі ў дзяржаўных ВНУ.

Навучанне ў ВНУ, як і раней, можна будзе праводзіць на адной з моваў ЕС. У дзяржаўных ВНУ Латвіі навучанне на мовах ЕС магчымае толькі ў асобных выпадках — для замежных студэнтаў і па праграмах, прадугледжаных дагаворамі пра міжнароднае супрацоўніцтва. Пры гэтым замежныя студэнты абавязкова вывучаюць латышскую мову, калі навучанне доўжыцца больш чым 6 месяцаў.

Прыкладна траціна студэнтаў прыватных ВНУ Латвіі вучыліся летась на рускай мове.



Дата стварэння навіны 22.06.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку