АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

БДІПЧ АБСЕ будзе перавыхоўваць беларускіх суддзяў і дэпутатаў: кошт пытання паўмільёна еўра

БДІПЧ АБСЕ будзе перавыхоўваць беларускіх суддзяў і дэпутатаў: кошт пытання паўмільёна еўра
21.06.2018
БДІПЧ АБСЭ пачало рэалізацыю ў Беларусі праекта па садзейнічаньні дэмакратыі і правах чалавекаБюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЭ пачало рэалізацыю праекта «Садзейнічаньне дэмакратыі і правах чалавека ў Беларусі». 


Як паведамляе прэс-служба АБСЭ, двухгадовы праект фінансуецца Эўразьвязам.

Праект пачаўся з правядзеньня 19-20 чэрвеня ў Менску сэмінара, прысьвечанага праву на справядлівае судовае разьбіральніцтва.«Праект дапаможа Беларусі ў выкананьні яе абавязацельстваў у рамках АБСЭ ў галіне вяршэнства права, правоў чалавека і роўнага ўдзелу жанчын у дэмакратычных працэсах», – гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы.

Па словах дырэктара БДІПЧ Інгіб’ёрг Сольрун Гісладоцір, пройдуць навучаньне і атрымаюць садзейнічаньне ў рамках праекта беларускія судзьдзі, пракуроры, адвакаты, чыноўнікі сфэры адукацыі, жанчыны-дэпутаты, а таксама маладыя жанчыны і абаронцы гендэрнай роўнасьці.

Часовы павераны ў справах прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі Джым Казенс адзначыў, што сэмінары для судзьдзяў аб праве на справядлівае судовае разьбіральніцтва зьяўляюцца важнай часткай супрацоўніцтва паміж Эўразьвязам і Беларусьсю. У рамках рэалізацыі праекта трэнінгі пройдуць каля 200 спэцыялістаў у сфэры права, заплянаваны таксама сэмінары і абмены візытамі па тэме вяршэнства права і іншых пытаньняў правасудзьдзя.

Сярод іншых мерапрыемстваў праекта – аказаньне экспэртнай дапамогі ў вызначэньні прыярытэтаў адукацыі ў галіне правоў чалавека, сэсія падрыхтоўкі трэнэраў па адукацыі ў галіне правоў чалавека, правядзеньне сэмінараў для мясцовых спэцыялістаў.Праектам прадугледжана правядзеньне навучальных сэмінараў па ўмацаваньні лідарскіх здольнасьцяў маладых жанчын і прыхільнікаў гендэрнай роўнасьці, дапамога ў стварэньні сеткі жанчын-дэпутатаў у Беларусі і арганізацыі міжнародных форумаў для жанчын-лідараў у СНД.

У лістападзе мінулага года начальнік аддзела праектаў і праграм прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі Фрэдэрык Кунэ паведаміў БелаПАН, што бюджэт сумеснага праекта БДІПЧ АБСЭ і ЭЗ складзе 500 тыс. эўра.

Спасылка на крыніцу:  Naviny.by

Дата стварэння навіны 21.06.2018

Возврат к списку