АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

На Данбасе восем ураджэнцаў Беларусі загінулі ў баях за Украіну. Спіс

На Данбасе восем ураджэнцаў Беларусі загінулі ў баях за Украіну. Спіс
21.06.2018
Ва Украіне актывісты пры падтрымцы Нацыянальнага вайскова-гістарычнага музея распрацавалі электронную «Кнігу памяці загінуўшых за Украіну».


Па стане на травень 2018 года ў пералік уключана 3885 прозвішчаў добраахвотнікаў і вайскоўцаў, якія загінулі на Данбасе ў зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі. Аўтары праекта адзначаюць, што ў спіс уключаны таксама і «небаявыя страты», паведамляе Радыё Свабода.

Сярод тых, хто загінуў, — восем народжаных у Беларусі:

Будзько Аляксандр Анатольевіч, нарадзіўся ў Гомелі, загінуў 17 лістапада 2014 года ў раёне Дэбальцава Данецкай вобласці. Пахаваны ў Чарнігаве.

Вярэніч Алег Уладзіміравіч (псеўданім «Лешы»), нарадзіўся ў Лунінцы, загінуў 9 верасня 2016 года пад Мар’інкай Данецкай вобласці. Пахаваны ў вёсцы Новая Парафіеўка, Харкаўская вобласць.

Ганчарэнка Васіль Уладзіміравіч (псеўданім «Вагон»), нарадзіўся ў Наваградку, памёр 31 жніўня 2014 года ў «выніку захворвання і фальшывага дыягназу». Пахаваны ў горадзе Белая Царква, Кіеўская вобласць.

Казачонак Дзмітрый Валер’евіч, нарадзіўся ў вёсцы Засценкі Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці, загінуў 7 траўня 2015 года пад паселішчам Луганскае, Арцёмаўскі раён, Данецкая вобласць. Пахаваны ў вёсцы Куразваны, Гашчанскі раён, Ровенская вобласць.

Падароўскі Алег Генадзьевіч (псеўданімы «Сняжок» і «Анубіс»), нарадзіўся ў Берасці, памёр 3 лістапада 2016 года ў выніку цяжкага захворвання. Пахаваны ў Дняпры.

Сокалачка Юрый Іванавіч, нарадзіўся ў вёсцы Ластаўкі, Кобрынскі раён, Берасцейская вобласць, загінуў 28 верасня 2014 года падчас абароны Данецкага аэрапорта. Пахаваны ў Закарпацкай вобласці.

Туркоў Ігар Леанідавіч (псеўданім «Партызан»), нарадзіўся ў Наваполацку, загінуў 12 лютага 2015 года падчас «зачысткі» тэрыторыі ад рэшткаў незаконных узброеных фармаванняў каля вёскі Логвінава, на трасе Дэбальцава — Арцёмаўск, Данецкая вобласць. Пахаваны ў Дняпры. ​

Чаркашын Аляксандр Мікалаевіч (псеўданім «Тарас»), нарадзіўся ў Берасці, памёр 28 жніўня 2015 года ад раненняў, атрыманых у баі каля вёскі Белая Камянка, Данецкая вобласць. Пахаваны ў Берасцейскім раёне.


Дата стварэння навіны 21.06.2018

Возврат к списку