АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Рэстараны і кавярні Мінска набылі па "шэрых" схемах рыбу на 1 мільён рублёў

 Рэстараны і кавярні Мінска набылі па "шэрых" схемах рыбу на 1 мільён рублёў
18.06.2018

Камітэт дзяржкантролю (КДК) ускрыў "шэрыя" схемы закупкі рыбы і морапрадуктаў буйнымі рэстаранамі і кавярнямі Мінска.

 


Фінансавая міліцыя выявіла 60 кропак рэстараннага бізнесу, якія па "шэрых" схемах набывалі ў розных аб'ёмах рыбу і морапрадукты. Кошт тавараў, закупленых нелегальна, перавысіў 1 мільён рублёў.

 За найбольш значныя правапарушэнні супрацоўнікі КДК склалі 29 пратаколаў. Эканамічны суд сталіцы наклаў штрафы на больш як 500 тысяч рублёў, паведамляе euroradio.fm

Раней паведамлялася, што сёлета ў студзені КДК звярнуў увагу на буйнога пастаўшчыка рыбы і морапрадуктаў, які пастаўляў прадукцыю на прадпрыемствы грамадскага харчавання Мінска за наяўны разлік. Праз касу афрмлялася толькі частка выручкі, астатнія грошы ішлі на аплату перавозчыкаў, выплату заробкаў "у канвертах" і ў кішэню кіраўнікам камерцыйнай арганізацыі. (Паводле звестак СМІ, гаворка ішла пра кампанію "Джон Дзір".) За ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры была пачатая крымінальная справа. У яе рамках фінансавая міліцыя і правяла цяперашні маніторынг.

Спасылка на крыніцу:  https://euroradio.fm/

Дата стварэння навіны 18.06.2018

Возврат к списку