АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Затрымалі ўдзельнікаў злачыннай схемы ўхілення ад выплаты мытных плацяжоў

Затрымалі ўдзельнікаў злачыннай схемы ўхілення ад выплаты мытных плацяжоў
15.06.2018
У розных рэгіёнах Беларусі затрымалі ўдзельнікаў злачыннай схемы ўхілення ад выплаты мытных плацяжоў.

У розных рэгіёнах Беларусі затрымалі ўдзельнікаў злачыннай схемы ўхілення ад выплаты мытных плацяжоў. Па крымінальнай справе праходзяць 16 чалавек, праведзена больш за 40 ператрусаў, накладзена 15 арыштаў на маёмасць на агульную суму больш за 200 тысяч рублёў, паведамляе Еўрарадыё. Страты ад дзейнасці зламыснікаў склалі больш за 100 тысяч рублёў, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Высветлілася, што беларуская фірма арганізавала дастаўку з Польшчы тканіны. Пры гэтым выкарыстоўваліся льготы па выплаце мытных плацяжоў. Але атрыманыя яны былі для здзяйснення экспарту тавараў з тэрыторыі нашай краіны. Тавары аднак не вывозіліся, а прадаваліся ў Брэсцкай вобласці. Для таго, каб "прыкрыць" незаконную схему паставак тканіны, яе арганізатары выкарыстоўвалі камерцыйныя структуры ў Расіі.


Спасылка на крыніцу:  Фота: customs.gov.by

Дата стварэння навіны 15.06.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку