АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Дзве новыя спецыяльнасці адкрыюцца ў магістратуры БДУ

Дзве новыя спецыяльнасці адкрыюцца ў магістратуры БДУ
15.06.2018
Дзве новыя спецыяльнасці - «Менеджмент масавых падзейных мерапрыемстваў» і «Медыякамунікацыі» адкрыюцца ў магістратуры БДУ. Падрыхтоўку магістраў па гэтых адукацыйных праграмах у Беларусi распачнуць упершыню.

Па спецыяльнасці «Менеджмент масавых падзейных мерапрыемстваў» навучанне будзе праходзіць на факультэце міжнародных адносін. Яе адкрыццё абумоўлена ростам патрэбнасці ў кваліфікаваных спецыялістах па арганізацыі міжнародных масавых мерапрыемстваў. Асабліва актуальнай праблема стала ў апошнія гады ў сувязі з пашырэннем пераліку спартыўных спаборніцтваў рознага маштабу, якія праводзяцца ў Беларусі. Дарэчы, у нашай краіне штогод арганізуецца больш за 70 спаборніцтваў міжнароднага ўзроўню.

Падрыхтоўка прафесіяналаў па названым профілі дазволіць палепшыць якасць спартыўнай і турысцкай інфраструктуры, пашырыць міжнароднае супрацоўніцтва і павялічыць рост экспарту паслуг.

Пасля заканчэння магістратуры выпускнікам будзе прысуджацца ступень — магістр кіравання. Сярод арганізацый, зацікаўленых у такіх спецыялістах, — Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі, Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальнае агенцтва па турызме, «Белінтэрэкспа», турысцкія фірмы і івэнт-агенцтвы, Нацыянальны акадэмічны вялікі тэатр оперы і балета і іншыя.

Навучальны план спецыяльнасці «Медыякамунікацыі» прадугледжвае рэалізацыю дзвюх магістарскіх праграм. Рыхтаваць па магістарскай праграме «Карпаратыўныя стратэгічныя камунікацыі» будуць на факультэце журналістыкі, а па праграме «Медыядаследаванні і сацыяльная аналітыка» — на факультэце філасофіі і сацыяльных навук БДУ.

Выпускнікі гэтай спецыяльнасці атрымаюць сучасныя кампетэнцыі арганізацыйна-кіраўніцкай, аналітычнай і экспертнай дзейнасці ў медыясферы, а таксама змогуць выбудоўваць эфектыўную камунікацыю з зацікаўленай аўдыторыяй.

Прыём дакументаў на ўсе спецыяльнасці магістратуры БДУ будзе ажыццяўляцца з 27 чэрвеня да 5 ліпеня.

Спасылка на крыніцу:  http://zviazda.by/

1 из 7
Дата стварэння навіны 15.06.2018

Возврат к списку