АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Карпенка: Больш за тысячу студэнтаў-платнікаў захацелі атрымаць размеркаванне

Карпенка: Больш за тысячу студэнтаў-платнікаў захацелі атрымаць размеркаванне
13.06.2018
Паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка падчас сустрэчы са студэнтамі Акадэміі кіравання пры прэзідэнце, перадае БЕЛТА.

Ігар Карпенка адзначыў, што цяпер студэнты, якія вучацца на платным аддзяленні, могуць прэтэндаваць на размеркаванне і атрымаць першы досвед працы.

— У нас у гэтым годзе больш за тысячу студэнтаў-платнікаў ужо звярнуліся з просьбай размеркаваць іх. Але ў нас ёсць заканадаўчая калізія: на іх не распаўсюджваецца статус маладога спецыяліста ў адрозненне ад бюджэтнікаў. У новую рэдакцыю Кодэкса аб адукацыі мы заклалі норму, што, калі студэнт-платнік звяртаецца ў камісію па размеркаванне, на яго таксама распаўсюджваецца статус маладога спецыяліста з усімі вынікаючымі сацыяльнымі гарантыямі, — растлумачыў ён.

Па словах міністра, платная адукацыя ў вышэйшай школе Беларусі таксама з'яўляецца формай сацыяльнай абароны студэнта.

— Выйсці на рынак працы пасля школы і канкураваць на ім значна складаней, чым пасля ВНУ. Па-другое, сёння платная адукацыя ў поўным аб'ёме не пакрывае ўсе выдаткі, якія патрабуюцца для падрыхтоўкі спецыяліста, па сутнасці, гэта з'яўляецца частковай аплатай адукацыі. Акрамя гэтага, ёсць сістэма ільготнага крэдыту. Плюс да гэтага любы платнік можа перарываць адукацыю, пайсці папрацаваць, перавесціся на завочнае — паспрабаваць сумяшчаць вучобу і працу. Ёсць механізмы, якія дазваляюць гэта зрабіць, — падкрэсліў Ігар Карпенка.

Нагадаем, платна ў Беларусі вучыцца больш за палову студэнтаў. У мінулым годзе, да прыкладу, вну набіралі 58 тысяч абітурыентаў, з іх толькі 27,1 тыс. очнікаў і завочнікаў на бясплатнае.

Паводле афіцыйнай статыстыкі летась былі размеркаваныя 98,9 % выпускнікоў ВНУ і 99,5 % выпускнікоў з сярэдне-спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыяй.



Дата стварэння навіны 13.06.2018

Возврат к списку