АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Кебіч пра рэстарацыю каля Курапатаў: «Навошта хадзіць есьці на могілкі?»

 Кебіч пра рэстарацыю каля Курапатаў: «Навошта хадзіць есьці на могілкі?»
13.06.2018
«Навошта гэта трэба? Што, іншага месца няма? Няўжо там так ужо шмат народу будзе езьдзіць? Я лічу, што ня трэба было там будаваць».

На пытаньне ці пайшоў бы ён сам у рэстарацыю «Поедем поедим» Вячаслаў Кебіч адказаў:

«Навошта хадзіць есьці на могілкі?»

Што важна ведаць: пратэсты супраць новай рэстарацыі ў Курапатах

Рэстаран «Поедем поедим» у Курапатах меркавана запрацаваў увечары 5 чэрвеня.

Грамадзкія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы закрыцьця рэстарацыі.
1 чэрвеня рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце.

28 траўня карэспандэнт Свабоды трапіў на тэрыторыю комплексу, дзе пабачыў падрыхтоўку да хуткага адкрыцьця рэстарацыі.

Адрас рэстарацыі супадае з адрасам ТАА «Амізбел», якое было створана кампаніяй «Белноватэкс груп». Апошняя валодае шэрагам фэшэнэбэльных рэстаранаў у Мінску.

Рэстарацыя стаіць за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.

Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2010 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2013-м ахоўную зону зьменшылі. Гісторыя будаўніцтва і змаганьня тут.

Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру

Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 гады ў Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

па інф. радыё Свабода

Дата стварэння навіны 13.06.2018

Возврат к списку