АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Зісер: Дзяржава павінна сказаць сваё слова пра рэстарацыю ля Курапатаў

Зісер: Дзяржава павінна сказаць сваё слова пра рэстарацыю ля Курапатаў
11.06.2018
Беларускі бізнесовец, заснавальнік парталу Tut.by Юры Зісер распавеў пра сваё бачанне канфлікту вакол рэстарацыі побач з месцам масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў «Радыё Свабодзе».

«Я не гатовы гэта каментаваць, бо там павінны разбірацца праваахоўныя органы, — сказаў Свабодзе Юры Зісер пра дарэчнасць установы, якую пратэстоўцы называюць „кабаком“ на костках. — Я сам не даследаваў гэта, не ведаю, дзе там знаходзіцца гэтая рэстарацыя. Я быў у Курапатах не так даўно, але той рэстарацыі не бачыў.

У месцах смутку, побач з могілкамі, месцамі расстрэлаў, музеямі, дзе я быў, побач стаяць кавярні і рэстарацыі, — і нічога. Але я не чуў, каб там былі буйныя мерапрыемствы, гучная музыка. У Курапатах трэба глядзець, што там і дзе.

Злева курапацкі лес, справа комплекс, раней вядомы пад назвай «Бульбаш-хол», у якім месціцца рэстарацыя «Паедзем, паядзім»

З участкам адны кажуць, што гэта законна, другія — што незаконна… Праваахоўныя органы павінны разабрацца, ці законна далі пляцоўку, ці нешта парушылі, чаму там заднім чыслом нешта мянялі. Мне здаецца, дзяржава мусіць сказаць сваё слова пра гэта, каб паставіць кропку: ці спыніць спекуляцыі, ці пакараць вінаватых, калі парушаны закон.

Але дзяржава адмоўчваецца, МУС заявіла, што не будзе займаць нейкую пазіцыю… Нехта ж у дзяржаве павінен адказваць за тое, што законна, а што незаконна».


Спасылка на крыніцу:  архіўнае фота "Радыё Свабода"



Дата стварэння навіны 11.06.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку