АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Алег Аксёнаў, кіраўнік Магілёўскай вобласці, палічыў няважнымі 1060 подпісаў грамадзян і паехаў у адпачынак

Алег Аксёнаў, кіраўнік Магілёўскай вобласці, палічыў няважнымі 1060 подпісаў грамадзян і паехаў у адпачынак
08.06.2018
Магілёўц павінны былі сустрэцца з Уладзімірам Даманеўскім з нагоды высокіх коштаў за жыццё ў інтэрнатах, але замест гэтага ім давялося размаўляць з яго намеснікам.

Група магілёўцаў, сярод якіх быў палітык Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алег Аксёнаў, 6 чэрвеня з’явіліся на асабісты прыём да старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага.

Раней яны сабралі больш за тысячу подпісаў супраць новай інструкцыі аблвыканкама “Аб парадку вызначэння платы за карыстанне жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду ў інтэрнатах”. Пасля таго, як яна пачала дзейнічаць 3 сакавіка, кошты за інтэрнаты павялічылася ў тры разы.

Аб выніках сустрэчы Алег Аксёнаў распавёў у відэа ў сваім Facebook:

 Вы ведаеце, што раней мы падалі ў аблвыканкам больш чым тысячу подпісаў. Сёння былазапланаваная сустрэча са старшынёй аблвыканкама. Аднак ён вырашыў, што зварот 1060 грамадзян, якія пражываюць у інтэрнатах, – гэта невялікая колькасць і паехаў у адпачынак.

Сустрэчу замест Даманеўскага праводзіў намеснік старшыні аблвыканкама Алег Чыкіда, а таксама шэраг чыноўнікаў. Па словах Аксёнава, ён і яго паплечнікі вялі размову пра тое, ці правамерным было рашэнне аблвыканкама, у той час як прадстаўнікі ўлады імкнуліся перавесці размову ў эканамічнае рэчышча.

Спасылка на крыніцу:  https://mspring.online/

Дата стварэння навіны 08.06.2018

Возврат к списку