АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Не ведаеш фэйк ці не? Спытай у пракуратуры

Не ведаеш фэйк ці не? Спытай у пракуратуры
06.06.2018
Генеральная пракуратура Беларусі прапаноўвае ўвесці крымінальную адказнасць за распаўсюд непраўдзівай інфармацыі ў інтэрнэце.


"Працуем над гэтай тэмай. Не выключана ўвядзенне буйной матэрыяльнай і крымінальнай адказнасці", - заявіў генпракурор рэспублікі Аляксандр Канюк журналістам у сераду ў Менску.

Паводле яго слоў, у Беларусі неабходна стварыць прававое поле адказнасці для стрымання абразаў і распаўсюджвання ілжывых дадзеных, якія "бударажаць грамадскую думку". Канюк адзначыў, што аналагічныя меры прыняты ў шэрагу краін, напрыклад у Нямеччыне, дзе прадугледжаны штрафныя санкцыі да распаўсюджвальнікаў фэйкавых навін.

Кажучы пра неабходнасць больш смелага фармату ўзаемадзеяння пракурораў і журналістаў, Канюк пажартаваў: "Нельга хавацца ад маленькай прыгожай дзяўчынкі з СМІ, якая задае нязручныя пытанні".


Пры гэтым ён пахваліў дзяржаўныя СМІ за тое, што яны павышаюць у грамадстве ўзровень даверу да пракурорскіх работнікаў.

Магчыма, цікавасць да фэйкав ў пракуратуры з'явіўся ў сувязі са справай аб замаху на Аркадзя Бабчанка. Пракуратура вырашыла ў загадным парадку пакінуць за сабой права на фэйк, каб праводзіць такія ж бліскучыя аперацыі як ўкраінскае СБУ?


Спасылка на крыніцу:  news.tut.by

Дата стварэння навіны 06.06.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку