АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Засталося тры дні, каб запісацца на Летнюю школу Руху «За свабоду» — выкладаюць Арлоў, Чалы, Фядута

Засталося тры дні, каб запісацца на Летнюю школу Руху «За свабоду» — выкладаюць Арлоў, Чалы, Фядута
04.06.2018
Да 6 чэрвеня яшчэ можна падаць заяўку на ўдзел у Летняй школе руху «За свабоду» «Месца Беларусі ў Еўропе», што пройдзе з 25 па 30 ліпеня.

Сёлета ўпершыню Рух «За Свабоду» прадстаўляе двухузроўневую праграму. Першы этап — гэта тры рэгіянальныя школы ў Беларусі. Першая з гэтай серыі школа пройдзе ў Мінску ў пачатку ліпеня, яшчэ дзве — у абласных цэнтрах на захадзе і ўсходзе Беларусі.
Навучанне будзе падзелена на чатыры блокі: палітыка, эканоміка, гісторыя і культура. Выкладаюць у школе ў прыватнасці эканаміст Сяргей Чалы, гісторык Уладзімір Арлоў, палітолаг Рыгор Астапеня, паэтэса Валярына Кустава, палітолаг Аляксандр Фядута.Найлепшыя ўдзельнікі рэгіянальных школ паедуць у Варшаву. Там адбудуцца сустрэчы з дэпутатамі сейма Польшчы, прадстаўнікамі польскага мясцовага самакіравання, вядомымі замежнымі экспертамі.

Навучанне ў Школе Руху «За Свабоду» хіба найбольш цікава будзе тым, хто імкнецца заставацца «ў трэндзе» еўрапейскіх тэндэнцый і хоча арыентавацца ў шляхах развіцця Беларусі. Студэнты даведаюцца, як Беларусі і беларусам «заваяваць» Еўропу, як нашу краіну бачаць суседзі, у чым нашы плюсы, мінусы і адметнасць.


Для ўдзелу неабходна 
запоўніць анкету да 6 чэрвеня ўключна, адно з пытанняў якой гучыць так: «У чым адметнасць Беларусі». На падставе гэтай інфармацыі будзе праведзены конкурсны адбор, вынікі якога будуць абвешчаны да 10 чэрвеня.

Арганізатары бяруць на сябе аплату праезду, пражывання (для ўсіх узроўняў школ) і дапамогу ў візавай падтрымцы.
Спасылка на крыніцу:  nn.by

Дата стварэння навіны 04.06.2018

Возврат к списку