АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Аляксандр Лукашэнка в Брэсце: Беларусь з'яўляецца надзейным партнёрам многіх дзяржаў

Аляксандр Лукашэнка в Брэсце: Беларусь з'яўляецца надзейным партнёрам многіх дзяржаў
04.06.2018
"Знізіць наплыў нелегальных мігрантаў у дзяржавы Еўрасаюза i... порах трэба трымаць сухім" У суботу Аляксандр Лукашэнка наведаў Брэсцкую пагранічную групу, якая ахоўвае мяжу з Польшчай і Украінай працягласцю больш за 349 кіламетраў.

На ўрачыстым пастраенні асабовага складу Брэсцкай пагранічнай групы і курсантаў Інстытута пагранічнай службы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прысутных са стагоддзем утварэння органаў пагранічнай службы Беларусі.

Ён са шкадаваннем адзначыў, што сёння ў свеце па-ранейшаму трывожна і непрадказальна. Ваеннае проціборства адбываецца практычна на ўсіх кантынентах планеты, таксама нагнятаецца сілавое супрацьстаянне, у тым ліку непасрэдна на мяжы з Беларуссю.

"Прычым вы, як ніхто іншы, ведаеце, што ўзброеныя сутыкненні пачынаюцца менавіта на граніцы. Няпростыя мiжнародныя абставiны і небяспека тэрарыстычных актаў прымушаюць бесперапынна падтрымліваць высокі ўзровень баявой гатоўнасці пагранічных органаў".

Аляксандр Лукашэнка таксама дадаў, што для павышэння баяздольнасці і мабільнасці пагранічныя войскі аснашчаюцца найноўшымі ўзорамі тэхнікі і ўзбраення. Акрамя таго, абсталёўваюцца рубяжы, будуюцца сучасныя комплексы застаў, паляпшаюцца бытавыя ўмовы асабовага складу.

Прэзідэнт падкрэсліў: сёння беларускія памежнікі фактычна стаяць на варце не толькі нацыянальных інтарэсаў сваёй краіны, але і рэгіянальнай, а таксама міжнароднай бяспекі. 

"Знаходзячыся на ключавых транзітных шляхах, якія вядуць на Поўнач і Поўдзень, у Еўропу і Азію, Беларусь з'яўляецца надзейным партнёрам многіх дзяржаў у папярэджанні і спыненні трансгранічнай злачыннасці, нелегальнага бізнесу і іншых негатыўных працэсаў. Нашым вайскоўцам удалося значна знізіць наплыў нелегальных мігрантаў у дзяржавы Еўрасаюза".

Аляксандр Лукашэнка таксама дадаў, што сістэматычна на мяжы выяўляюцца асобы, якія знаходзяцца ў міжнародным вышуку, сумесна з іншымі праваахоўнымі органамі рэгулярна выкрываюцца каналы наркатрафіка.

"Вы — носьбіты слаўных баявых традыцый, і павінны заўсёды памятаць пра гэта. Вам не трэба казаць, што порах трэба трымаць сухім. Вы яго кожны дзень, кожную гадзіну, суткамі трымаеце сухім.

Менавіта пагранічныя войскі — адны з нешматлікіх, а можа быць і адзіныя, якія ўвесь час знаходзяцца ў поўнай баявой гатоўнасці. Гэтую гатоўнасць неабходна падтрымліваць на належным узроўні і ўсебакова павышаць сваё майстэрства", — сказаў Прэзідэнт.

Ён дадаў, што гарантаваць надзейную бяспеку на граніцы без падтрымкі мясцовага насельніцтва немагчыма, таму неабходна ўвесь час узаемадзейнічаць з жыхарамі памежжа.


Прэзідэнт нагадаў, што і ў савецкай час існавалі шэсці ветэранаў да помнікаў з партрэтамі загінулых і дзяржаўнымі сімваламі, каб ушанаваць памяць.

На жаль, усё гэта было страчана ў пачатку 90-х гадоў – падчас "нацыяналістычнага чаду", але, як адзначыў беларускі лідар, з яго прыходам на пасаду Прэзідэнта традыцыя шэсцяў і акцый па просьбе ветэранаў была адноўлена. Дарэчы, у іх Аляксандр Лукашэнка прымаў удзел асабіста, людзі ішлі з партрэтамі, нацыянальнымі чырвона-зялёнымі сцягамі — і тады яшчэ "Бессмяротнага палка" не было. "Дык нам што зараз, перакрэсліць нашу традыцыю, выкінуць нашы чырвона-зялёныя стужачкі і бегчы за кімсьці?" — спытаў ён у адказ.

Прэзідэнт нагадаў, што ў нашай краіне на Дзень Перамогі ў юбілейныя даты праводзяцца ваенныя парады, тады як у астатнія гады парад праводзіцца 3 ліпеня — у дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, што сімвалізуе і вызваленне Беларусі ў цэлым. Ён таксама дадаў, што гэтая дата была зацверджана ў якасці Дня Незалежнасці на рэферэндуме.

Автор:  http://zviazda.by/

Дата стварэння навіны 04.06.2018

Возврат к списку