АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

У Курапатах рыхтуюць пратэст супраць адкрыцця рэстарацыі

 У Курапатах рыхтуюць пратэст супраць адкрыцця рэстарацыі
01.06.2018
1 чэрвеня аб 11:00 каля будынку рэстарацыі «Паедзем, паядзім» у Курапатах распачнецца акцыя пратэсту і агульная мабілізацыя абаронцаў Курапатаў.


 У чацвер актывісты прыйшлі ў Мінаблвыканкам, каб перадаць уладам патрабаванні не дапусціць адкрыццё рэстарацыі каля ўрочышча Курапаты. Чыноўнікі запэўнілі іх, што з верагоднасцю 99% адкрыццё рэстарацыі будзе перанесена на іншы дзень. Аднак абаронцы не сталі адмяняць агульны збор аб 11-й 1 чэрвеня.

Больш за тое, увечары 31 траўня каля так званага комплексу «Бульбаш-холу» ўжо распачаліся пратэсты. Актывістка Вольга Нікалайчык збіралася дзяжурыць у Курапатах да раніцы, але прыкладна праз 2 гадзіны ад пачатку акцыі была затрыманыя міліцыянтамі ў цывільным.

Нагадаем, у панядзелак стала вядома, што ў 50 метрах ад урочышча Курапаты 1 чэрвеня плануюць адчыніць рэстарацыю «Паедзем, паядзім». Яна месціцца ў комплексе будынкаў, які раней называўся «Бульбаш-хол». Належыць забаўляльны аб’ект кампаніі «БелРэстІнвест». Цяпер там усё амаль гатова да імпрэзы. А цягам летам збіраюцца адчыніць яшчэ і лазню.

У лютым 2017 года кампанія «Белрэканструкцыя» пачала будаваць бізнес-цэнтр таксама ў непасрэднай блізкасці ад Курапатаў. Тады група актывістаў зладзіла намётавы лагер, дзе 2 тыдні трымала абарону. У выніку пратэстоўцы перамаглі, будаўніцтва было спыненае, піша Белсат.

Курапаты – лес на паўночным усходзе Менску, месца масавых расстрэлаў у сталінскія часы. Паводле даследчыкаў, там загінула ад 100 да 250 тысяч чалавек. З 1993 года Курапаты ўнесеныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў як месца пахавання ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.



Дата стварэння навіны 01.06.2018

Возврат к списку