АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Віталь Рымашеўскі: Памочнік Канапацкай хлусіць

Віталь Рымашеўскі: Памочнік Канапацкай хлусіць
01.06.2018
Пасля выказванняў Ганны Канапацкай, што “Фактычна цяперашнім кіраўніцтвам АГП партыйныя білеты прадаваліся”, і заявы яе памочніка, што дапамогу членам БХД у партыйным вылучэнні па спісах АГП – гэта “бязмежжа” і “ніхто і нішто не перашкаджае актывістам вылучацца іншымі спосабамі”, мы звярнуліся за каментаром да лідэра Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага.


– Ці праўда, што сябры БХД вылучаюцца часам па партыйных спісах АГП,  становяцца сябрамі АГП на час выбарчых кампаній і нават атрымоўваюць партыйныя білеты АГП?

– БХД з’яўляецца адной з заснавальнікаў і актыўным удзельнікам правацэнтрыстскай кааліцыі. Мы 7 разоў падавалі дакументы на рэгістрацыю як палітычная партыя і каля 6 раз – як грамадскія аб’яднання. Нам было адмоўлена ўсе гэтыя разы з парушэннем заканадаўства, гэта прызналі і міжнародныя назіральнікі, якія прыходзілі на суды.

Зарэгістраваць зараз апазіцыйную палітычную партыю ў Беларусі немагчыма. І мы вельмі удзячныя АГП, што яна давала нашым кандыдатам такую магчымасць – удзельнічаць у кампаніі , вылучацца па партыйным спісам АГП.

– А чаму яны не вылучаюцца зборам подпісаў?

– Заўсёды нашы кандыдаты адначасова збіраюць подпісы, аднак з тых, хто ідзе выключна зборам подпісаў – рэгіструюць  адзінкі, а большасці па подпісам выбарчыя камісіі ў рэгістрацыі адмаўляюць. І чым вастрэй дзеля ўладаў тэма, каторую падымае прамоўца БХД на выбарах, тым складаней зарэгістравацца ў якасці кандыдата. 

Так, напрыклад, не зарэгістравалі ў якасці кандыдата ні воднага з сваякоў асуджанных па артыкулу 328, каторых мы вылучалі выключна шляхам збору подпісаў.  Нагадаю, Ярмошына менавіта іх ўзгадвала ў сваім выступе, маўляў, яны не маюць права падымаць тэму асуджаных на “выбарах”. І пасля яе прамовы ніводнага з гэтых кандыдатаў не зарэгістравалі. Адна з іх,  Таццяна Канеўская, пасля ўдзельнічала ў галадоўцы, пасля – перанесла аперацыю.

Той, хто кажа, як свабодна ў Беларусі рэгістурюць кандыдатаў, фактычна ігнаруе факты і плюе ў твар актывістаў, каторым беспадстаўна адмаўляюць ў рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў на кожных выбарах. (Гэта тычыцца не толькі прамоўцаў БХД, можна прывесці ў прыклад, калі Аляксандру Мілінкевічу адмовілі ў рэгістрацыі ў якасці кандыдата на парламенскай кампаніі і шмат іншых).

Я вельмі абураны заявамі памочніка дэпутата Ганны Канапацкай Дэніса Ціханенкі, таму што дэ факта ён аблівае брудам усіх гэтых людзей і кажа проста слова ў слова тое ж, што сённяшніе ўлады: “У нас няма ніякіх праблем з рэгстрацыяй кандыдатаў, кожны можа ісці вылучацца...”  

– Вы штосьці платілі за тое, што АГП давала вашым кандыдатам такую магчымасць – вылучацца па сваім партыйным спісам?

– Ніколі БХД нічым не платіла АГП, ніколі ніхто не патрабаваў з нас гэтага. Ні грошай, ні іншых якіх матэрыяльных рэчаў… І заявы, што такое магло быць, заявы без прадстаўлення хоць якіх небудзь доказаў – з’яўляюцца абуральнымі і амаральнымі.

– Вашае стаўленне да заяваў памочніка Ганны Канапацкай?

– Заявы пра тое, што хтосьці ў АГП прадае партыйныя білеты, я лічу неабгрунтаванымі, безпадстаўнымі, абразлівымі.

Я думаю, што гэтыя заявы памочніка Ганны Канапацкай мы будзем разглядаць і прымаць партыйнай рашэнне. Лічу, што за палітычную дзейнасць і падобныя выказванні сваіх памочнікаў таксама нясе адказнасць Ганна Канапацкая да тых часоў, пакуль яны застаюцца яе памочнікамі. Мы будзем патрабаваць тлумачэнняў. І будзем далей вырашаць, якім чынам на гэта рэагаваць.

Такія заявы па-сутнасці з’яўляюцца відавочнай правакацыей, скіраванай на інспірацыю сварак, спроба пасеяць варожасць паміж нашымі арганізацыямі.

Перакананы, што на стасункі ўнутры правацэнрысцкай кааліцыі такія дробныя паклёпы не паўплываюць. Для нас правацэнтрыстская кааліцыя з’яўляецца абсалютнай каштоўнасцю. БХД застаецца сябрам і надзейным паплечнікам АГП, і ніякія правакацыйныя выпады не змогуць гэта парушыць.


Дата стварэння навіны 01.06.2018

Возврат к списку