АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Грузія заявіла пра разрыў дыпламатычных адносін з Сірыяй

Грузія заявіла пра разрыў дыпламатычных адносін з Сірыяй
30.05.2018
Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Грузіі Давід Дондуа на спецыяльным брыфінгу, прысвечаным прызнанню Сірыяй незалежнасці акупаваных Расіяй тэрыторый Грузіі.

Па словах Дондуа, сёння, у выніку маніпулявання з боку Расіі, сірыйскі рэжым прыняў незаконнае рашэнне і ў парушэнне прынцыпаў міжнароднага права прызнаў незалежнасць Абхазіі і Цхінвальскага рэгіёну (так званая Паўднёвая Асеція).

“Гэтым дзеяннем рэжым Асада падтрымаў ваенную агрэсію Расеі супраць Грузіі і этнічную чыстку”, — цытуе Дондуа сайт Грузія-анлайн.

«Такім чынам сірыйскі рэжым пагрэбаваў міжнароднымі прававымі абавязацельствамі па прызнанні тэрытарыяльнай цэласнасці і непахіснасці міжнародна прызнаных межаў дзяржаў. Улічваючы гэта, Грузія пачынае працэдуру спынення дыпламатычных адносінаў з Сірыяй».

racyja.com

Дата стварэння навіны 30.05.2018

Возврат к списку