АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Ніводнага факта, што партыйныя білеты прадаваліся, Канапацкая прывесці не змагла

Ніводнага факта, што партыйныя білеты прадаваліся, Канапацкая прывесці не змагла
30.05.2018
Ганна Канапацкая ў Фэйсбуку абрынулася з крытыкай на абвестку пра намер Скрабца балятавацца на пасаду кіраўніка АГП. 


Яна піша, што гэта прыклад таго, як «перад любымі мясцовымі альбо парлямэнцкімі выбарамі цяперашняе кіраўніцтва АГП ня грэбавала прымаць у партыю людзей цэлымі пачкамі, без разбору іхніх поглядаў і ідэалягічных пераваг дзеля вылучэньня затым кандыдатамі ў дэпутаты паводле партыйных сьпісаў... Фактычна цяперашнім кіраўніцтвам АГП партыйныя білеты прадаваліся. Таму цяпер у партыі ёсьць ня проста „мёртвыя душы“, а сябры розных палітычных партый зусім розных, часам супрацьлеглых ідэалёгій».

Анатоль Лябедзька, які кіруе партыяй ад 2000 году, кажа Свабодзе, што практыка вылучэньня кандыдатам у дэпутаты ад АГП асоб, якія рэальна не зьяўляюцца сябрамі партыі, існуе выключна з прычыны рэалій беларускага жыцьця.

«Мы дапамагаем некаторым іншым арганізацыям і людзям з дэмакратычнымі поглядамі стаць удзельнікамі выбарчых кампаній. Возьмем, напрыклад, аргкамітэт Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Яна дагэтуль не зарэгістраваная. І некаторых яе актывістаў мы юрыдычна афармлялі як чальцоў нашай партыі, каб яны хутчэй уключыліся ў выбарчую кампанію», — тлумачыць ён.

Лідэр АГП называе гэтыя дзеяньні «інвэстыцыямі ў дэмакратыю і дапамогай братэрскім партыям». Такая сытуацыя была падчас апошніх мясцовых выбараў са Скрабцом, калі ён балятаваўся як сябра АГП у Менскі гарсавет.

Што тычыцца нібыта продажу сяброўскіх білетаў АГП, то Анатоль Лябедзька заяўляе, што такога ніколі не было:

«На абедзьвюх канфэрэнцыях у Ганны пра гэта пыталіся. І ў Гомлі, і ў Магілёве адзін і той жа адказ: пунсовыя шчокі і ніводнага факта. Яна сказала, што выдаліла гэты момант са свайго паста. Але я сёньня глядзеў у першай палове дня, нічога там ня выдалена. Уражаньне, што Канапацкая сама не карыстаецца сацыяльнымі сеткамі, а ўсё вядзе яе памочнік Дзяніс Ціханенка», — сказаў Лябедзька.


Дата стварэння навіны 30.05.2018

Возврат к списку