АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Святары і клерыкі кажуць, што іх прызыў у войска адкладаецца

Святары і клерыкі кажуць, што іх прызыў у войска адкладаецца
27.05.2018
Святары і клерыкі прызыўнога ўзросту ня пойдуць сёлета на вайсковую службу, нягледзячы на позвы з ваенкаматаў, паведаміў Радыё Свабода шэраг крыніцаў у каталіцкіх колах.



Прадстаўнікі духавенства кажуць, што прэзыдэнцкі ўказ аб адтэрміноўцы ад вайсковай службы для гэтай катэгорыі прызыўнікоў ужо нібыта падпісаны. Афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі пакуль няма.

У траўні дзясяткі будучых і дзейных каталіцкіх і праваслаўных сьвятароў па ўсёй Беларусі атрымалі позвы з ваенкаматаў. Першыя клерыкі і сьвятары мусілі накіравацца ў войска ўжо 28 траўня.

Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў зьвярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай аб адтэрміноўцы ад вайсковай службы. Ярархі Беларускай праваслаўнай Царквы таксама зьвярнуліся па тлумачэньні ў Міністэрства абароны.
Сытуацыя, калі духавенства прызывалі служыць так масава, склалася ўпершыню. Раней, як паведамлялі Свабодзе прадстаўніці духавенства, здараліся адзінкавыя выпадкі прызыву праз памылку, але такія сытуацыі хутка вырашаліся.


Агулам для сэмінарыстаў і сьвятароў раней дзейнічала адтэрміноўка ад войска. Кіраўніцтва сэмінарый рыхтавала сьпісы навучэнцаў і перадавала іх у дзяржаўныя органы. Рашэньне аб адтэрміноўцы штогод прымаў кіраўнік дзяржавы і ўзгадняў адмысловы указ.



Дата стварэння навіны 27.05.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку