АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Павел Севярынец: Перадумова дыялога – вызваленне палітвязняў

Павел Севярынец: Перадумова дыялога – вызваленне палітвязняў
25.05.2018
У Менску адбыўся праваабарончы форум „Свабоду палітвязням”. Па словах сустрашыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, ён прымеркаваны да „Менскага дыялогу”, на якім прадстаўнікі Еўрапейскіх дэмакратычных краінаў вядуць дыскусію як з сябрамі беларускай грамадзянскай супольнасці, так і з прадстаўнікамі ўладаў, у тым ліку з Аляксандрам Лукашэнкам. 


„І на гэтым прадстаўнічым мерапрыемстве не гучыць тэма палітвязняў, рэпрэсіяў, правоў чалавека ў Беларусі”, – канстатаваў Павел Севярынец. – Мы лічым, што без вызвалення палітычных вязняў, без спынення рэпрэсіяў дыялог Захаду з рэжымам Лукашэнкі непрымальны. Мы звяртаемся да ўсіх праваабаронцаў, палітыкаў, дыпламатаў, у першую чаргу еўрапейскіх, бо да беларускага рэжыму ілюзіяў у нас няма. Перадумовай дыялогу павінна быць вызваленне палітвязняў і спыненне рэпрэсіяў. У 2015 годзе 6 палітвязняў былі вызваленыя і пачаўся дыялог. Мы разумеем і мы падтрымліваем. Але на гэты момант у Беларусі ўжо 9 палітычных вязняў.

Павел Севярынец нагадаў, што прадстаўнікі грамадскасці лічыць палітвязнямі Святаслава Барановіча, Міхася Жамчужнага, Змітра Паліенку, Алеся Юркойця, Тараса Аватарава, Вадзіма Бойку, Іллю Валовіка, Змітра Цехановіча, Філіпа Іванова. Чакаюць суду кіраўнікі прафсюзу радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік. „У гэтай сітуацыі дзіўна чуць нейкія размовы пра лібералізацыю і супрацу беларускага рэжыму з дэмакратычным Захадам. На наш погляд, гэта непрымальна,”- падкрэсліў ён.

Дата стварэння навіны 25.05.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку