АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Генадзь Фядыніч: “справа прафсаюзаў” складаецца з 11 тамоў

Генадзь Фядыніч: “справа прафсаюзаў” складаецца з 11 тамоў
24.05.2018
Прафсаюзныя лідары Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік працягваюць знаёміцца са сваёй крымінальнай справай.


Нагадаем, што Ігар Комлік утрымліваўся пад вартай з 2 жніўня 2017 году ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць яго і старшыні прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча па ч.2 арт.243 Крымінальнага кодэкса РБ (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). 2 кастрычніка 2017 году Ігар Комлік быў вызвалены з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе.

Па інфармацыі Следчага камітэта, Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік мелі рахунак у Літве, у 2011 годзе ад нерэзідэнтаў Беларусі на яго паступалі грошы ў замежнай валюце агульным памерам 140 тысяч еўра.

Паводле разліку Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, сума нявыплачаных падаткаў склала 22.867,1 рубля.

Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасці.

“Мы працягваемся знаёміцца ў Следчым камітэце з матэрыяламі справы, – распавёў сайту palitviazni.info Генадзь Фядыніч. – Тэрмін азнаямлення — да 8 чэрвеня. Пасля гэтага справа пойдзе ў Пракуратуру, а далей – у суд”.

Са слоў суразмоўцы, усяго справа складаецца з 11 тамоў, у кожным томе — больш чым па 300 старонак.

“Пакуль прачытаў толькі чатыры тамы, – кажа Генадзь Фядыніч. – Два тамы складаюць толькі экспертызы. Забралі ж нашы камп’ютары, флэшкі, аналізавалі нешта. Дарэчы, калі вы ўжо зрабілі экспертызу, калі расследванне скончана, то чаму гэтую тэхніку нам не вяртаеце? Навошта ўскладняеце працу прафсаюзу? У следчых на гэта адзін адказ – пасля суда”.

На думку Фядыніча, суд можа адбыцца ўжо напрыканцы наступнага месяца альбо ў ліпені.

“Пакуль жа кожны дзень хаджу да следчых, і з раніцы да абеда вывучаю справу, – дадае лідар прафсаюза РЭП. – Тое самае робіць і Ігар Комлік”.





Дата стварэння навіны 24.05.2018

Возврат к списку