АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Пуцёўка ў дзіцячы летні лагер у сярэднім будзе Br430

Пуцёўка ў дзіцячы летні лагер у сярэднім будзе Br430
22.05.2018
Пуцёўка ў дзіцячы летні лагер у сярэднім будзе каштаваць Br430. Аб гэтым ішла сёння размова на нарадзе з удзелам намесніка прэм'ер-міністра Васіля Жарко па падрыхтоўцы і правядзенні дзіцячай летняй аздараўленчай кампаніі 2018 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Сярэдні кошт пуцёўкі ў аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем на 18 дзён складзе Br430 (пры гэтым памер патаннення цаны пуцёўкі за кошт дзяржаўных сродкаў складзе Br185, або 43 працэнты яе поўнага кошту), з дзённым знаходжаннем - Br93 (памер патаннення - Br76 рублёў, або 81,7 працэнта яе поўнага кошту).

 Частка затрат на набыццё пуцёвак будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў прадпрыемстваў, прафсаюзных арганізацый, а таксама мясцовых бюджэтаў. На правядзенне дзіцячай летняй аздараўленчай кампаніі 2018 года са сродкаў рэспубліканскага бюджэту плануецца накіраваць Br43 млн (Br41 млн - на патанненне кошту пуцёвак у аздараўленчыя лагеры; Br1,5 млн - на набыццё пуцёвак для льготных катэгорый дзяцей; Br0,5 млн - на аказанне дапамогі ў падрыхтоўцы стацыянарных аздараўленчых лагераў да работы ў летні перыяд). На нарадзе адзначана, што ў краіне створаны неабходныя ўмовы, што даюць магчымасць забяспечыць летам аздараўленне ўсіх дзяцей 6-18 гадоў, якія маюць у гэтым патрэбу і жадаюць адпачыць.

Летам будуць працаваць каля 5,9 тыс. дзіцячых аздараўленчых лагераў. З іх 1,6 тыс. - з кругласутачным знаходжаннем дзяцей (у тым ліку 146 стацыянарных) і 4,3 тыс. лагераў - з дзённым. Паводле папярэдняй ацэнкі, у аздараўленчых лагерах усіх тыпаў летам адпачнуць больш за 377 тыс. дзяцей, у тым ліку 14 тыс. дзяцей-сірот і больш за 4 тыс. дзяцей-інвалідаў.


Па выніках нарады Васіль Жарко даручыў рэспубліканскім органам дзяржкіравання, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму, уласнікам аздараўленчых лагераў забяспечыць своечасовую поўную гатоўнасць устаноў да прыёму дзяцей, укамплектаванасць іх падрыхтаванымі кадрамі, распрацоўку цікавых праграм культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў. Асаблівы акцэнт віцэ-прэм'ер зрабіў на забеспячэнні бяспечнага знаходжання дзяцей у лагерах, павелічэнні ахопу аздараўленнем дзяцей-інвалідаў, дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама праблемных падлеткаў.

1 из 4
Дата стварэння навіны 22.05.2018

Возврат к списку