АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

А чым лячыць? У беларускіх лякарнях бракуе супрацьпухліннага прэпарату

А чым лячыць? У беларускіх лякарнях бракуе супрацьпухліннага прэпарату
17.05.2018
У беларускіх лякарнях няма авастыну (бевацызумабу), супрацьпухліннага прэпарату, які выкарыстоўваецца для хіміятэрапіі. Пра гэта Свабодзе паведамілі пацыенты.

Паводле адной з пацыентак, прэпарат скончыўся яшчэ ў красавіку. З чым зьвязаны дэфіцыт гэтага лекавага сродку?

Начальнік упраўленьня фармацэўтычнай інспэкцыі і арганізацыі лекавага забесьпячэньня Міністэрства аховы здароўя Людміла Рэўцкая параіла карэспандэнту Свабоды высьветліць гэтае пытаньне ў РУП «Белфармацыя».

Намесьнік гендырэктара «Белфармацыі» Алена Ганчарова паведаміла нам, што авастын, лекавы сродак вытворчасьці швайцарскай кампані «Ф.Хофман-Ля Рош», будзе пастаўлены прыблізна да 10 чэрвеня.

«Цяпер конкурс выйграла менавіта гэтая кампанія, гэта арыгінальны прэпарат. І з прычыны пераносу пляцоўкі вытворчасьці зь Нямеччыны ў Швайцарыю адбылася затрымка. Да канца траўня яны ўжо вырабляюць для нас гэты прэпарат і пастаўкай у дзясятых чыслах, я думаю, мы забясьпечым клінікі», — сказала Алена Ганчарова.


Дата стварэння навіны 17.05.2018

Возврат к списку