АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

«А хто там бяжыць?»

«А хто там бяжыць?»
15.05.2018
Ганна Севярынец пра выпускнікоў, якія зьяжджаюць

Апошні званок. Ілюстрацыйнае фота.

Вачыма настаўніцы. У такім фармаце на просьбу рэдакцыі Ганна Севярынец, настаўніца, пісьменьніца і літаратуразнаўца глядзіць на беларускае жыцьцё для чытачоў Свабоды.

У смалявіцкіх настаўнікаў няшмат шансаў пабачыць сваіх найлепшых выпускнікоў пасьля апошніх экзамэнаў. Вярнуцца пасьля ўнівэрсытэту жыць і працаваць у Смалявічы — гэта нешта кшталту паразы: значыцца, ты недастаткова пасьпяховы.

Можа, таму ў Смалявічах амаль нічога няма: ані краязнаўчага музэю, ані сваёй выставачнай залі, ані тых, хто будзе ў музэі і на выставы хадзіць. Таксама няма ніводнага сквэру ці парку, гістарычнай будыніны ці адмысловай гарадзкой скульптуры — калі не лічыць за скульптуру бэтонны раскрыты гаманец, які стаіць ля мясцовага аддзяленьня банку.

Тыя, хто мог бы зрабіць Смалявічы раем зямным, зьехалі на Менск, атабарыліся па хмарачосах Каменнай Горкі і назаўсёды забыліся на расклад прыгарадных электрычак у бок Барысаву.

У гэтай зьявы, канешне, ня смалявіцкі маштаб. Страшна думаць, колькі іх, вартых самых важных справаў дома, зьехала карыстацца магчымасьцямі, якія ствараюць іншыя краіны.

Адно незразумела ў гэтым — калі кажуць: «А тут што? Што мне рабіць у гэтай краіне? Ані заробку, ані магчымасьцяў». Нібыта хтосьці іншы павінен зрабіць так, каб тут былі магчымасьці і заробкі. Нібыта гэта годна — зьехаць і карыстацца дабротамі, напрацаванымі чужымі дзядамі для сваіх унукаў, і пакінуць бацькоўскую ніву зарослай дзьмухаўцом, бо там, далёка, прыгожыя клюмбы.

Нібыта не прасьцей даць працы сваім рукам дома — замест таго, каб біць іх на чужой зямлі дзеля чужой будучай славы. Нібыта гэта слушна — перачакаць у Менску, покуль хто-небудзь выгадуе ў Смалявічах парк.

Нібыта гэта сумленна пералапаціць беларускія архівы не зь цікавасьці да продкаў, а з мэтай зьбегчы ў Польшчу? Нібыта гэта высакародна адправіць дзіцёнка вучыцца ў напаўлегальны беларускі ліцэй ня з мэтай падараваць яму беларушчыну, а з мэтай спрасьціць яму ўцёкі на чужыну?

па інф. радыё Свабода

Дата стварэння навіны 15.05.2018

Возврат к списку