АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

23 гады таму Беларусь страціла мову, герб і сьцяг

23 гады таму Беларусь страціла мову, герб і сьцяг
14.05.2018
У той час сілы антыбеларускай рэакцыі канчаткова ўзялі верх над беларускім адраджэньнем.

У траўні 1995 года сілы антыбеларускай рэакцыі канчаткова ўзялі верх над беларускім адраджэньнем.14 траўня 1995 года ў Беларусі адбыўся першы ў яе гісторыі рэфэрэндум. Па выніках галасаваньня бела-чырвона-белы сьцяг і старажытны герб Пагоня страцілі статус дзяржаўных сымбаляў. Таксама праз незаконны плебісцыт беларуская мова страціла нададзены ёй у студзені 1990 года статус адзінай дзяржаўнай, а асноўны вэктар геапалітычных стасункаў краіны быў перанакіраваны ў бок Масквы.

Ужо 16 траўня 1995 года, да абвяшчэньня афіцыйных вынікаў галасаваньня бела-чырвона-белы сьцяг быў правакацыйна зьняты з будынка Вярхоўнага Савета. Тагачасны кіраўнік спраў прэзыдэнта Іван Ціцянкоў цынічна разарваў дзяржаўны сьцяг перад абʼектывамі тэлекамэр.

З таго часу над Домам урада, як і над усёй Беларусьсю залунаў нязначна мадыфікаваны сьцяг савецкай Беларусі.Згаданыя зьмены ў заканадаўстве былі ініцыяваныя маладым прэзыдэнтам і яго камандай. 

Дэпутат Вярхоўнага Савета ХІІ скліканьня Сяргей Навумчык тлумачыць імаверныя матывы якімі кіраваўся Лукашэнка зьмяняючы дзяржаўную сымболіку.

Сяргей Навумчык: Лукашэнка ніколі не прымаў нацыянальны сьцяг і Пагоню. У Вярхоўным Савеце дэпутат Лукашэнка хадзіў выключна з чырвона-зялёным значком. Ён усе гады свайго дэпутацтва вельмі зьдзекліва выказваўся пра беларуску мову, Лукашэнка наогул не прымаў адраджэньня.Ім трэба было зьнішчыць сьцяг і Пагоню, ў тым ліку, як сымбалі сваіх палітычных апанэнтаў. Лукашэнка і яго атачэньне мелі і дагэтуль маюць з большага прарасейскую арыентацыю.

Нягледзячы на відавочна нелегальны характар дзеяньняў Аляксандра Лукашэнкі, беларускае грамадзтва выказалася пасіўнасьцю ў стасунку да лёсавызначальных зьменаў у сваёй гісторыі.

Сяргей Навумчык: На той момант грамадзтва знаходзілася ў сьпячым стане. Людзі былі заклапочаныя выжываньнем. Спрацаваў той фактар, што ў беларусаў не было ўзроўню нацыянальнай сьвядомасьці. На жаль гэтая прычына дагэтуль нікуды ня зьнікла.

У сваю чаргу былы дэпутат Сяргей Антончык лічыць што абыякавасьць грамадзтва была абгрунтаваная яго стомленасьцю ад пэрманэнтнай палітычнай барацьбы.

Сяргей Антончык: Беларуская дзяржава толькі пачынала станавіцца на ногі. Людзі стаміліся бо тады ўжо шоў 6 год змаганьня. Мы ня мелі ўлады, а прапаганда абвінавачвала нас у катастрафічнай сытуацыі, якая тады склалася ў гаспадарцы. Усе хібы звальваліся на дзейнасьць БНФ, але Фронт ніколі ня быў пры ўладзе.

Пратэстуючы супраць правядзеньне рэфэрэндуму ў красавіку 1995 года часта дэпутатаў дэмакратычнай апазыцыі абвясьціла галадоўку. Аднак пратэст парлямэнтароў быў брутальна падаўлены сілавымі структурамі. Дадзены інцыдэнт паклаў моцны цень на травеньскі рэфэрэндум.

Сяргей Навумчык перакананы, што вынікі рэфэрэндуму зьнішчылі дасягненьня беларускага адраджэньня 1990-ых гадоў.

Пасьля зьмены дзяржаўнай сымболікі бела-чырвона-белы сьцяг і старажытны герб Пагоня трапілі пад фактычную забарону з боку дзяржавы. Грамадзяне, якія выкарыстоўвалі нацыянальную сымболіку ў грамадзкіх месцах маглі трапіць пад перасьлед з боку так званых праваахоўных органаў.

У 2007 годзе дзяржава зьмяніла сваё стаўленьне да Пагоні. Саветам міністраў Беларусі гербу Пагоня быў нададзены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьці.


Дата стварэння навіны 14.05.2018

Возврат к списку