АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Падчас земляных работ ля Каложскай царквы ў Гродне трапляюцца пахаванні людзей

Падчас земляных работ ля Каложскай царквы ў Гродне трапляюцца пахаванні людзей
12.05.2018
Пахаванні людзей выявілі будаўнікі ля Каложскага храма падчас работ.

Усе астанкі зараз збіраюць, каб пасля судова-медыцынскай экспертызы перапахаваць ля царквы, піша Hrodna.life.

 

Праект па ўпарадкаванню тэрыторыі ля Каложы ўключае ў сябе абнаўленне дрэнажнай сістэмы, адвод вады ад падмурка храма, а таксама замену бруку на тэрыторыі.

 

«Няма нічога дзіўнага, што падчас парадкавання тэрыторыі храма рабочыя знаходзяць пахаванні. Вядома, што тут хавалі людзей вельмі доўгі час. Такая была практыка, — распавядае настаяцель храма Аляксандр Балоннікаў. — Усё, што знаходзім, мы захоўваем і пасля правядзення судова-медыцынскіх экспертыз перапахаваем паводле праваслаўнага абраду з памінальнай малітвай».

Вядома, што працы на тэрыторыі храма ідуць пад наглядам кіраўніка навуковага праекта. Адказная арганізацыя - УКБ Гродзенскага аблвыканкама.


 

Сур’ёзныя раскопкі на тэрыторыі ля Каложы праводзіліся ў 1930-х гадах, у савецкі час, а таксама ў пачатку 2000-х гадоў. Цяпер археолаг на месцы не прысутнічае, нягледзячы на тое, што вядуцца земляныя работы


Дата стварэння навіны 12.05.2018

Возврат к списку