АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Школьнікі выступілі на сцэне Купалаўскага тэатра з вершамі па-беларуску

 Школьнікі выступілі на сцэне Купалаўскага тэатра з вершамі па-беларуску
12.05.2018
Відэа: праект "Галоўны скарб — родная мова".

 «Дзеці з усёй краіны паказалі, наколькі важна захоўваць самы галоўны скарб — родную мову. Гэта сапраўднае свята беларускай мовы і культуры». Так апісаў праект «Чытаем па-беларуску з velcom» адзін з членаў журы, пісьменнік Уладзімір Ліпскі. 11 мая прайшоў фінал рэспубліканскага конкурсу.

Праект доўжыўся на працягу 8 месяцаў. Спачатку школьнікам трэба было выбраць любы твор беларускіх паэтаў ці пісьменнікаў, выразна прачытаць яго на камеру і размясціць у сацыяльных сетках. Арганізатары атрымалі больш за дзве тысячы заявак з усёй Беларусі. Пасля рэгіянальных этапаў да фіналу дайшлі толькі 35 школьнікаў.

Фіналісты выступілі на вялікай сцэне Купалаўскага тэатра. Выступы пяцёркі пераможцаў — у відэа tut.by



Дата стварэння навіны 12.05.2018

Возврат к списку