АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Пабедабесная тарантэла беларусаў у Нэапалі

Пабедабесная тарантэла беларусаў у Нэапалі
09.05.2018
6 траўня 2018 г. мэтастазы пабедабеснае пошасьці дабраліся да радзімы знакамітых італійскіх опэрных сьпявакоў, кампазытараў, паэтаў, мастакоў і архітэктараў, самага вялікага гораду Паўднёвае Італіі – Нэапалю, у самым цэнтры якога адбылася акцыя “Бессмертный полк” (рас.).

 У выніку расьледаваньня вызначанае, што да ейнай арганізацыі маюць непасрэднае дачыненьне прадстаўнікі беларускае дыяспары ў Італіі.

 

Бессмертный полк” – гэта адная з самых вялікіх штогадовых прапагандысцкіх акцыяў “русскаго міра”, галоўнай мэтай якіх ёсьць падмена разуменьня сапраўдных прычынаў, перадумоваў Другой усясьветнай вайны, тых стратаў і кошту чалавечых жыцьцяў, якія былі кінутыя ў ейнае гарніла, – нэаімпэрскай рыторыкай, усхваленьнем актыўнай мілітарызацыі, сваёй выключнай адметнасьці й рамантызацыяй вайны.


 

6 траўня 2018 г., Нэапаль

Да сёлетняга мітынгу й шэсьця “Бессмертного полка” ў Нэапалі непасрэдна спрычынілася культурніцкая асацыяцыя “Bellarus”, якая пазыцыянуе сябе ў якасьці грамадзкага аб’яднаньня беларускай дыяспары.

 

Асацыяцыя афіцыйна зарэгістраваная 29.10.2010 г. у Нэапалі з адрэсай: 1 Traversa Fosso del Lupo, 24, тэл.: 081 73 68739, маб. 3288928323, e-mail: assoc.bellarus@yahoo.it.

Старшынёю зьяўляецца Пумпулёва Тацьцяна Іванаўна.

 

Нарадзілася 11 лістапада меркавана ў в. Журавічы Рагачоўскага раёну Гомельскае вобл., год нараджэньня – н/д. У сацсетках: FB (архіў акаўнту, фотальбому, кантактаў), OK (архіў акаўнту, фотаальбому, кантактаў). Асацыяцыя “Bellarus” пад ейным кіраўніцтвам хаця фармальна й зьяўляецца беларускай, аднак усяляк прапагандуе й пашырае расейскую культурніцкую прастору, пачынаючы ад арганізацыі расейскамоўных дзіцячых навучальных цэнтраў да правядзеньня так званых Татальных дыктантаў на расейскай мове пры падтрымцы фонду “Русский мир”.

 

Лога з запрашэньнем дзіцячага навучальнага цэнтру “Славянский кружок”

 

Характэрна, што нягледзячы на актыўнае пашырэньне асацыяцыяй расейскай культурніцкай прасторы ў Італіі яна мае шэраг узнагародаў і падзякаў ад уравадывых установаў Рэспублікі Беларусь, у тым і ліку і ад Міністрэства замежных справаў нібыта за папулярызацыю й захаваньне традыцыяў беларускай культуры за мяжой.

 

  

Сустрэча беларусаў замежжа з кіраўніком МЗС Беларусі У. Макеем (Пумпулёва другая леваруч)

 

Прапагандысцкая акцыя “Бессмертный полк” пачалася зь мітынгу ў цэнтры Нэапалю на плошчы Мунічыпіа (plazza Municipio) ля Фантана Нэптуну (40°50’24.23″N  14°15’5.10″E).

 

 Апроч актывістаў асацыяцыі “Bellarus”, у акцыі непасрэдна удзельнічалі прадстаўнікі ад Расеі і кантраляваных ёю тэрарыстычных утварэньняў “Л/ДНР”.

 

Вядоўцам акцыі сталася Тацьцяна Леанідаўна Ляўсік, 17.11.1957 г.р., родам меркавана з в. Гудзевічы Мастоўскага раёну Гарадзенскае вобл. (архіў акаўнту, фотаальбому, кантактаў).

 

Адметна, што ў гэтай прапагандысцкай акцыі апроч дарадцы амбасады РФ у Італійскай Рэспубліцы Кастантына Бяляева ўдзельнічаў і ганаровы консул Беларусі ў Нэапалі Вінчэнца Трані, старшыня рады дырэктароў расейска-італійскай інвэстыцыйнай кампаніі “Concern General Invest”, прэзыдэнт беларускай кампаніі “Mikro Leasing”.

 

 

 

Вінчэнца Трані (леваруч) разам з ганаровым консулам РФ у Нэапалі Вінчэнцам Скьява, 6 траўня 2018 г.

Сьлед асабліва зазначыць, што Ганаровы кансулят Беларусі ў Нэапалі непасрэдна стаўся адным з арганізатараў расейскай прапагандыскай акцыі “Бессмертный полк”.

 

Характэрна, што ўдзельнікі мерапрыемства трымалі ў рукох апроч патрэтаў ветэранаў Другой усясьветнай вайны таксама выявы зьнішчаных баявікоў тэрарыстычнага расейскага ўтварэньня “ДНР”. 

Гэты факт цалкам дыскрыдытуе мэты й задачы акцыі “Бессмертный полк” што да так званага ўшанаваньня памяці ветэранаў “Вялікай айчыннай вайны” й ператварае яе на пачварную паводле цынізму й недарэчную й пацешную паводле зьместу прапагандысцкую акцыю.

 

Пасьля сканчэньня мітынгу адбыўся марш цэнтральнымі вуліцамі Нэапалю да плошчы Дантэ (Piazza Dante).

Інфармацыйнае насычэньне акцыі цалкам палягала у межах антыўкраінскае прапагандысцкае гістэрыі. Апроч гэтага дэміўргі лубочнага эпасу вельмі актыўна прыцягвалі да свайго мерапрыемства дзяцей.

 

На падставе гэтага расьледаваньня можна ўпэўнена сьцьвярджаць, што падрыўныя ідэі “русскаго міра” ганьбяць і дыскрэдытуюць ня толькі сымбалі перамогі ў найбольш жахлівай вайне чалавецтва, справакаванай і распачатай людажэрнымі таталітарнымі рэжымамі, але й прыніжаюць гонар і годнасьць мільёнаў чалавек, кінутых у ейнае гарніла, якія насуперак тыраніі, нечалавечых умоваў, масавых рэпрэсіяў савецкае карнае сыстэмы, – зьнішчылі пачварны нацысцкі рэжым.

 

Гэтае расьледаваньне пакліканае перадусім узьняць належную рэакцыю грамадзянскае супольнасьці, а таксама кіраўнцтва Міністэрства замежных справаў Беларусі што да недапушчальнасьці падобных інфармацыйна-прапагандысцкіх дывэрсіяў беларускіх суайчыньнікаў за мяжою. МЗС мае адрэагаваць й правесьці адпаведную працу з Ганаровым кансулятам Беларусі ў Нэапалі й данесьці яму пазыцыю пра імкненьне афіцыйнай улады захаваць статус так званага рэгіянальнага донару бясьпекі. Падобныя правакацыі з удзелам упаўнаважаных зьнешнепалітычным ведамствам асобаў падрываюць пазыцыі менскай перамоўнай пляцоўкі што да ўрэгуляваньня сытуацыі на Данбасе й спрычыняюцца да актыўнага абмяркаваньня пра ейны перанос у больш нэйтральную краіну, informnapalm.org


Дата стварэння навіны 09.05.2018

Возврат к списку