АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Арганізатараў "Астравецкага шляха” пачынаюць судзіць "за заклікі"

Арганізатараў "Астравецкага шляха” пачынаюць судзіць "за заклікі"
09.05.2018
Суд хутчэй за ўсё пройдзе да 26 мая: на гэты дзень арганізатары падаюць заўяку на марш і мітынг у Заслаўі Мінскага раёна.

Сустаршыня БХД Павел Севярынец чакае павестку з суда Савецкага раёна Мінска, які будзе судзіць палітыка за заклікі да несанцыяваных акцыяў. 
Павел Севярынец (злева) на “Чарнобыльскім шляху-2018”, фота Ганны Дусь, Беларуская праўда
 “7 траўня мяне выклікалі ў райаддзел на афармленне дакументаў. Позву з’явіцца ў райадзел накіравалі бацькам у Віцебск, пра што бацькі паведамілі мне толькі 8 траўня. Я патэлефанаваў у Савецкі райаддзел – пратакол передаюць у суж. Таму наступная позва прыйдзе ўжо з суда з канкрэтнай дата”, – паведаміў Беларускай праўдзе Павел Севярынец.


Палітык мяркуе, што яго засудзяць да 26 траўня – прэвентыўна перад чарговай акцыяй “Астравецкага шляху”.
-Мы падаем першую заяўку на шэсце і мітынг у Заслаўі, – падкрэсліў Павел Севярынец.
26 красавіка на “Чарнобыльскім шляху” ў Мінску арганізатары абвясцілі, што пачынаюць серыю акцый у рэгіёнах пад агульнай назвай “Астравецкі шлях”, каб прыцягнуць увагу да экалагічных праблем. Пры гэтым арганізатары падаюць заяўкі на правядзенне мерапрыемстваў. Што не перашкаджае міліцыянтам судзіць арганізатараў “за заклікі”.




Дата стварэння навіны 09.05.2018

Возврат к списку