АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Дваццаць урокаў з дваццатага стагоддзя

Дваццаць урокаў з дваццатага стагоддзя
08.05.2018
Самае важнае, што сказаў Тымаці Снайдэр у сваёй кнізе “Пра тыранію”.

1. Не падпарадкоўвайцеся загадзя.

Большая частка ўлады аўтарытарызму аддаецца свабодна. У такія часы людзі думаюць наперад, што захоча больш рэпрэсіўная ўлада, а потым прапануюць сябе без усялякіх просьбаў. Грамадзянін, які адаптуецца такім чынам вучыць уладу, што яна можа зрабіць.

2. Абараняйце інстытуты.

Менавіта інстытуты дапамагаюць нам захаваць прыстойнасць. Яны маюць патрэбу ў нашай дапамозе. Не кажыце «нашы інстытуты», пакуль вы не зрабілі іх сваймі праз дзеянне ад іх імя. Інстытуцыі самі сябе не абараняюць . Яны занепадаюць адна за другой, калі кожную з іх не адстойвалі ад самага пачатку. Таму, выбірайце інстытут, што важны для вас — суд, газета, закон, прафсаюз — і займіце ягоны бок.

3. Сцеражыцеся аднапартыйнай дзяржавы.

Партыі, што перафарматавалі дзяржавы і здушылі супернікаў, не былі ўсемагутнымі на самым пачатку. Яны скарысталі з гістарычнага моманту, каб зрабіць немагчымым палітычнае жыццё для сваіх апанентаў. Таму, падтрымлівайце шматпартыйную сістэму і бараніце правілы дэмакратычных выбараў. Бярыце ўдзел у мясцовых і нацыянальных выбарах, пакуль вы можаце. Падумайце, мо варта выставіць сваю кандыдатуру.

4. Бярыце на сябе адказнасць за аблічча свету.

Сімвалы сёння дазваляюць рэальнасць заўтрашняга дня. Звяртайце ўвагу на свастыку і іншыя знакі нянавісці. Не адводзьце погляд і не прызвычайвайцеся да іх. Пазбаўцеся іх самі і паказвайце прыклад для іншых, каб рабіць гэтак жа.

5. Захоўвайце прафесійную этыку.

Калі палітычныя лідары дэманструюць негатыўны прыклад, нават простая практыка сваіх прафесійных абавязкаў становіцца ўсё больш важнай. Цяжка падарваць асновы прававой дзяржавы без юрыстаў або правесці паказальныя суды без суддзяў. Аўтакратам патрэбныя паслухмяныя дзяржслужбоўцы, а начальнікі канцэнтрацыйных лагероў шукаюць бізнесоўцаў, зацікаўленых у таннай рабочай сіле.

6. Сцеражыцеся ваенізаваных фармаванняў.

Калі людзі са зброяй, якія заўсёды сцвярджалі, што яны супраць сістэмы, пачынаюць насіць уніформу і маршыраваць з паходнямі і партрэтамі лідара, канец блізкі. Калі ваенізаваныя фармаванні ў падтрымку лідара і афіцыйная паліцыя ды ваенныя перамешваюцца, прыйшоў канец.

7. Будзьце ўдумлівым, калі вам трэба быць узброеным.

Калі вы носіце зброю на дзяржаўнай службе, хай Бог дабраславіць і бароніць вас. Але ведайце, што жудасці мінулага здзяйсняліся з удзелам паліцэйскіх і жаўнераў, на якіх выпала, аднойчы, рабіць няправільныя рэчы. Будзьце гатовыя сказаць «не».

8. Вылучайцеся з агульнай масы.

Хтосьці мусіць. Плыць па цячэнні лёгка. Дзіўна сябе адчуваеш, каб робіш ці кажаш штосьці адрознае. Але без такой няёмкасці, няма свабоды. Узгадайце Роўзу Паркс. У той момант, калі вы падаеце прыклад, статус-кво парушаецца, а астатнія рушаць услед за вамі.

9. Шануйце нашу мову.

Пазбягайце казаць фразы, што ўжываюцца ўсімі іншымі. Прыдумайце сваю ўласную манеру казаць, нават і для перадачы таго, пра што, на вашу думку, кажуць усе. Рабіце намаганні, каб аддзяляць сябе ад інтэрнэту. Чытайце кнігі.

10. Верце ў праўду.

Адмовіцца ад фактаў азначае адмовіцца ад свабоды. Калі няма ніякай праўды, дык ніхто ня можа крытыкаваць уладу, бо няма асновы для гэтага. Калі няма ніякай праўды, тады ўсё — спектакль. Самы вялікі кашалёк плаціць за самае асляпляльнае святло.

11. Даследуйце.

Асэнсоўвайце рэчы для сябе. Пакідайце больш часу на доўгія артыкулы. Падтрымлівайце журналісцкія расследаванні праз падпіску на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі. Усведамляйце, што некаторыя рэчы ёсць у інтэрнэце, каб нашкодзіць вам. Даведайцеся пра сайты, якія расследуюць кампаніі прапаганды (некаторыя з іх — замежныя). Будзьце адказнымі за тое, пра што вы камунікуеце з іншымі.

12. Глядзіце ў вочы і размаўляйце з людзьмі.

Гэта не проста ветліва. Гэта складнік таго, каб быць грамадзянінам і адказным чальцом грамадства. Гэта таксама спосаб заставацца на сувязі з вашым атачэннем, ламаць сацыяльныя бар’еры і разумець, каму вы мусіце і не мусіце давяраць. Калі мы на парозе культуры выкрывальніцтва, вам трэба ведаць псіхалагічны пейзаж вашага штодзённага жыцця.

13. Практыкуйце «цялесную палітыку».

Улада хоча, каб ваша цела мякчэла ў фатэлі, а вашыя эмоцыі рассейваліся на экране. Выходзьце з дому. Нясіце ваша цела ў незнаёмыя месцы з незнаёмымі людзьмі. Заводзьце новых сяброў і шпацыруйце разам з імі.

14. Бараніце асабістае жыццё.

Больш падспудныя кіраўнікі будуць выкарыстоўваць тое, што яны ведаюць пра вас, каб сесці вам на галаву. Ачышчайце свой кампутар ад шкоднасных праграмаў на рэгулярнай аснове. Памятаеце, што электронная пошта — гэта пісанне ў неба. Разгледзьце магчымасць выкарыстання альтэрнатыўных формаў у інтэрнэце або проста выкарыстоўваць яго менш. Пра асабістыя справы гаварыце вока ў вока. З тае ж прычыны, вырашайце любыя праўныя праблемы. Тыраны шукаюць кручок, на якім вас павесіць. Старайцеся ня мець такіх кручкоў.

15. Рабіце ўнёсак на добрыя справы.

Будзьце актыўнымі ў арганізацыях, палітычных ці не, якія прадстаўляюць ваш уласны погляд на жыццё. Абярыце адну або дзве дабрачынныя справы і наладзьце аўтаматычныя ўнёскі. У такім выпадку вы зрабілі свабодны выбар, які падтрымлівае грамадзянскую супольнасць і дапамагае іншым рабіць дабро.

16. Вучыцеся ў аднадумцаў з іншых краінаў.

Падтрымлівайце адносіны з замежнымі сябрамі або завядзіце новых сяброў у іншых краінах. Цяперашнія цяжкасці ў Злучаных Штатах з’яўляюцца элементам больш шырокай з’явы. І ніводная краіна ня зможа знайсці рашэнне адасоблена. Пераканайцеся, што вы і ваша сям’я маеце замежныя пашпарты.

17. Зважайце на небяспечныя словы.

Будзьце пільнымі што да выкарыстання словаў экстрэмізм і тэрарызм. Жыва рэагуйце на фатальныя паняцці надзвычайнага становішча і выключнай сітуацыі. Злуйцеся на вераломнае выкарыстанне патрыятычнай лексікі.

18. Захоўвайце разважлівасць, калі здарыцца непамыснае.

Сучасная тыранія — гэта кіраванне страхам. Калі адбываецца тэракт, памятайце, што аўтакраты выкарыстоўваць такія падзеі для таго, каб кансалідаваць уладу. Раптоўная катастрофа, якая патрабуе скасавання сістэмы стрымак і проціваг, роспуску апазіцыйных партыяў, прыпынення свабоды выказвання меркаванняў ды права на справядлівае судовае разбіральніцтва і гэтак далей — гэта самы стары трук з гітлераўскага арсеналу. Не трапляйцеся на гэта.

19. Будзьце патрыётам.

Падайце добры прыклад таго, што Амерыка азначае для будучых пакаленняў. Ім гэта спатрэбіцца.

20. Будзьце максімальна мужнымі.

Калі ніхто з нас не гатовы памерці за свабоду, мы ўсе загінем пад тыраніяй.



Дата стварэння навіны 08.05.2018

Возврат к списку