АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Андрэй Саннікаў: «Эміграцыя – самае складанае рашэнне ў маім жыцці»

Андрэй Саннікаў: «Эміграцыя – самае складанае рашэнне ў маім жыцці»
07.05.2018
Экс-кандыдат у прэзідэнты распавёў "Народнай Волі" пра жыццё за мяжой і магчымае вяртанне ў Беларусь.

Фрагмент. 
Камітэт ААН па правах чалавека прыняў рашэнне, у якім сказана, што вы сталі “ахвярай незаконнага пазбаўлення волі”, але скарга была пададзена яшчэ ў 2012 годзе…

– Разгляд скаргі на самай справе быў доўгім і, як бачым, зацягнуўся аж на 6 гадоў. Я вёў перапіску з Камітэтам ААН, у 2015 годзе мне паведамілі, што рашэнне гатова. Але агучылі яго толькі зараз. Магчыма, з’явіліся нейкія тэхнічныя праблемы, бо ў ААН разглядаецца вялікая колькасць скаргаў з усяго свету. Хаця неафіцыйна мне казалі, што беларускія ўлады спрабавалі перашкодзіць прыняццю рашэння.


– Для вас працэдура абскарджвання – справа прынцыпу?

– Безумоўна, таму што мяне пазбавілі ўсіх правоў у Беларусі, і я не мог сабе дазволіць заставацца ў такім стане. А ў Канстытуцыі запісана, што міжнароднае права мае прыярытэт перад любымі законамі Рэспублікі Беларусь. І вось зараз Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў, што я быў асуджаны незаконна. Дарэчы, гэты прэцэдэнт не толькі для мяне, але і для ўсіх тых, хто пацярпеў падчас снежаньскіх падзей 2010 года.

– Калі вярнуцца да падзей васьмігадовай даўніны… Чаму тады склалася такая сітуацыя?

– Па-першае, мы не чакалі, што ўлада так напалохаецца, што адразу ж у дзень выбараў пойдзе на разгон тых, хто прыйшоў на плошчу. Напэўна, у нас прысутнічала нейкая наіўнасць, што, маўляў, выстаім ноч, а затым ужо будзем думаць і пра наступныя крокі. Недзе спадзяваліся на з’яўленне нейкіх каналаў камунікацый з уладамі. У краіне была дрэнная эканамічная сітуацыя, і мы пастаянна казалі падчас перадвыбарнай кампаніі, што дамоўленасці аб пачатку змен у Беларусі дапамогуць вырвацца з эканамічнай прорвы. А ўлады вырашылі ў гэтую самую прорву скокнуць. Усе ж мы памятаем, што ў 2011 годзе Беларусь была на мяжы дэфолту. Праўда, Крэмль выратаваў, але ці патрэбна нам такое выратаванне праз кабалу?


– У 2012 годзе складана было прыняць рашэнне аб эміграцыі?

– Гэта самае складанае рашэнне ў маім жыцці! Былі розныя сітуацыі ў Беларусі (і пагрозы, і іншае), але я заставаўся ў краіне. А ў 2012 годзе наступіў крытычны момант, і прыйшлося з’язджаць.



Дата стварэння навіны 07.05.2018
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку