АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Зімбабвійскія долары ў Мінску сталі «еўрамі»

Зімбабвійскія долары ў Мінску сталі «еўрамі»
04.05.2018
Мінскі пенсіянер зрабіў банкноту ў 1000 еўраў з дапамогай ляза.

Слова «Зімбабвэ», імаверна, саскрэблена лязом нажа або галяка. 
Яе асновай стала купюра ў тысячу зімбабвійскіх долараў.

Сёння Следчы камітэт у Менску прад’явіў абвінавачванне 62-гадоваму жыхару Менску за выраб і захоўванне падробленай замежнай валюты (па частцы 1 артыкулу 221). Мужчыну ўзялі пад варту. Канчатковую прававую ацэнку ягоных дзеянняў следчыя дадуць па заканчэнні расследавання.

Зваротны бок арыгіналу

«Мужчыну затрымалі супрацоўнікі Аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Маскоўскага РУУС Мінску. Падчас праверкі было ўсталявана, што мянчук збываў фальшыўкі неаднаразова на працягу чатырох гадоў», – падала Марына Дранькова, афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэту па Менску.

У кватэры пенсіянера на Партызанскім праспекце ў Мінску следчыя знайшлі сербскі дынар і «трэція» зімбабвійскія долары, пераробленыя ў «еўра», падае афіцыйная старонка Следчага камітэту.


У 2009 годзе пасля шматразовых няўдалых спробаў апанаваць інфляцыю, Рэзервны банк Зімбабвэ легалізаваў выкарыстанне замежнай валюты. Цяпер найбольш папулярная форма разлікаў у краіне – бартэр
Мужчыну пагражае да сямі гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці.
Фота – УСК па Мінску, Белсат


Дата стварэння навіны 04.05.2018

Возврат к списку