АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Зміцер у камеры № 100

Зміцер у камеры № 100
04.05.2018
Бацька арыштаванага журналіста Зміцера Галко – Мікалай Галко – распавёў апошнія навіны пра праву сына.

«Гэта не маніфест, а запіс у сучасным дзённіку, адрасаваны найперш тым, хто ў складаныя дні падпёр плячыма, падтрымаў, палічыў патрэбным быць побач, напісаў Мікалай Галко на сваёй таронцы ў ФБ.--  Шчыра, бескарысліва, з жаданнем без натацый і маралітэ разабрацца ў сітуацыі.

1. Цяпер, пасля знаёмства з дэталямі, магу сцвярджаць, што мне за сына не сорамна, наадварот, умацаваўся гонар за ягоныя намаганні не пакінуць сына адзін на адзін з падлеткавымі сумневамі, тузаннямі.
Янку (Яна-Хрысціяна), да ведама, задоўга да дня народзінаў, мякка кажучы, жорстка прэсавалі ў сталічнай школе за вольнасць у думках і выказваннях, публічна зневажалі бацькоў, перасцерагалі ад кантактаў з імі, бо не такія, адзін не тое піша, другая не тое кажа, спрачаецца з участковым. У юнака былі падставы пісаць, што ягоная школа падобна на турму. (Тут вельмі спрошчаны пераказ метадаў “выхавання”, падобнага на маральны тэрор).

2. Прагноз-пажаданне ад дабразычліўцаў з боку БАЖа спраўдзіўся не на 100 адсоткаў. Мне параілі трымаць фронт у крымінальнай справе супраць сына ў адзіночку. Усяроўна, як у анекдоце пра салдата, які марыў аб званні героя. На табе звязку гранат – і выходзь супроць 50 танкаў. Аналагі танкаў ёсць, гранат няма. Няма і ні кроплі крыўды. Змагацца псіхалагічна лягчэй, калі няма неабходнасці сачыць за левым-правым флангамі, калі ведаеш, што няма на каго перакладваць груз, на нешта значнае спадзявацца, можна абыйсціся без справаздач пра свае дзеянні, меркаванні.

3. Ну, і не зусім мы адзіночкі. Першыя кантакты з адвакатамі сталі магчымымі, у значнай ступені, дзякуючы дапамозе вядомых і невядомых нам людзей.

4. Рэквізіты карткі надрукаваў па настойлівай рэкамендацыі сяброў Дзімы. Паўтараць іх не збіраюся. Цяжка дэманстраваць публічна сваю беднасць і бяссілле. Просіш нешта - дбай пра добрыя справы ў адказ. Сягоння я магу адно - крэпка, напрыклад, паціснуць сяброўскую руку, а заўтра ці застануцца нават на гэта сілы? 

5. Следства пачалося, следства працягваецца. Пакуль невядома, які выберуць варыянт: перакладу міліцэйскіх папер на слэнг следчых, ці ўсё-ткі будзе спроба разабрацца ў матывах, фактах, паказаннях.

Дата стварэння навіны 04.05.2018

Возврат к списку