АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Пакупнік: «Ды не хачу я гаварыць на вашай долбанай мове». Гэта быў экс-ідэолаг Замяталін?

Пакупнік: «Ды не хачу я гаварыць на вашай долбанай мове». Гэта быў экс-ідэолаг Замяталін?
02.05.2018
Пра выпадак распавёў Ігар Кольчанка, дырэктар піяр-агенцтва Sette.

Канфлікт паміж незадаволеным купцом і прадавачкай адбыўся ў «Еўраопце», які знаходзіцца ў гандлёвым цэнтры «Галерэя» на праспекце Пераможцаў. У гэтай краме касіры па змоўчанні звяртаюцца да кліентаў па-беларуску.
«Мужчына вельмі гучна пачаў абурацца і крычаць, нельга было не заўважыць. Яму не спадабалася, што прадавачка гаварыла з ім па-беларуску, — распавёў Ігар Кольчанка. — Ён пачаў крычаць на дзяўчыну: «Ды не хачу я гаварыць на вашай долбанай мове. Канстытуцыю пачытайце і адказвайце мне па-руску!»

Фота з фэйсбука Ігара Кольчанкі.
Цікава, што абураным купцом, па словах відавочцаў, аказаўся Уладзімір Замяталін, былы галоўны ідэолаг краіны. Мужчына сапраўды вельмі падобны да экс-чыноўніка — і знешне, і па манерах паводзінаў.
Праўда, сам Замяталін адмовіўся каментаваць сварку з прадавачкай. «Не разумею пра што вы кажаце. Ваша мова не беларуская, а стараруская. Хопіць мне хлусіць», — адказаў ён карэспандэнту «НН».

Сёлета Уладзіміру Замяталіну спаўняецца 70 гадоў. Ён родам з расійскай Тулы, скончыў Данецкае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча, пасля служыў у войску палітруком у Германіі, Дальнім Усходзе. У выніку лёс занёс Замяталіна ў Беларусь, дзе ён узначаліў прэс-службу Мінабароны. Меў званне палкоўніка.
Затым Замяталін быў прэс-сакратаром Савета Міністраў, віцэ-прэм’ерам, а таксама намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, адказным за ідэалогію. Пры часе яго кіравання ціск на беларускую культуру быў нацмайнейшым.

Пры канцы кар'еры Замяталін узначальваў «Беларусьфільм», фігураваў як прадзюсар некалькіх беларуска-расійскіх фільмаў на ваенную тэматыку: «Брэсцкая крэпасць», «У чэрвені 41-га», «Снайпер: зброя адплаты». 

Сын Замяталіна быў асуджаны за эканамічныя злачынствы на 6 гадоў пазбаўлення волі. Ён прызнаны вінаватым за атрыманне даходаў злачынным шляхам па дзвюх справах.



Дата стварэння навіны 02.05.2018

Возврат к списку